7 траўня 2024, aўторак, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёмы «канвой Пуціна» рыхтуюць да адпраўкі ў Данбас

4
Сёмы «канвой Пуціна» рыхтуюць да адпраўкі ў Данбас

Міністэрства надзвычайнай сітуацыі Расеі пачало фармаванне сёмай аўтакалоны з «дапамогай» для Данбаса.

Пра гэта сёння паведаміў намеснік кіраўніка ведамства Уладзімір Сцяпанаў, паведамляе РБК.

«Яны [грузы] дастаўляюцца з розных рэгіёнаў РФ, збор гуманітарнай дапамогі вядзецца ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі РФ», - заявіў ён. Грузы ў тым ліку ідуць і з Нагінскага выратавальнага цэнтра, адкуль у Растоўскую вобласць адправілася 10 грузавых аўтамабіляў. «Калона будзе фармавацца ў гэтым рэгіёне, як толькі грузы будуць сабраныя ў неабходнай колькасці, яна адправіцца ў Данбас», - заявіў ён.

Пра тое, што Расея збіраецца адправіць у Данбас чарговую калону, кіраўнік МНС Расеі Уладзімір Пучкоў паведаміў 6 лістапада. «Наступны канвой будзе, як толькі мы завершым ўсе працэдуры ўзгаднення. Лік ідзе на гадзіны», - заявіў Пучкоў. Ён удакладніў, што дапамога паўднёваму ўсходу Украіны вядзецца паводле пастановы кіраўніцтва Расеі. «Мы на пастаяннай аснове вядзем гэтую працу», - паведаміў кіраўнік МНС.

Улады Украіны неаднаразова заяўлялі пра тое, што «канвоі Пуціна» не ўзгодненыя з імі і абвінавачвалі Расею ў пастаўках з іх дапамогай зброі баявікам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках