7 траўня 2024, aўторак, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спрабаваў правезці з Польшчы мяса ў маторным адсеку

15

Тавар, што незаконна перамяшчаўся, і мікрааўтобус 1991 выпуску з абсталяваным тайніком канфіскаваныя да пастановы суда.

6 лістапада Берасцейская мытняй пачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да беларуса, які спрабаваў нелегальна правезці сырое мяса праз польскую мяжу.

Жыхар Берасця ехаў з Польшчы праз пункт мытнага афармлення «Варшаўскі мост». Пры перасячэнні мяжы на мікрааўтобусе «Volkswagen Transporter» для руху грамадзянін абраў «зялёны» калідор, прызначаны для перамяшчэння тавараў, якія не падлягаюць мытнаму дэклараванню, піша «Віртуальны Брэст».

Пасля перасячэння лініі, якая пазначае месца выезду з названага калідора, аўтамабіль быў спынены і накіраваны ў бокс для дагляду. У выніку было выяўлена 46 кг сырога мяса, якое грамадзянін схаваў у маторным адсеку і за абшыўкай салона аўтамабіля.

Тавар, што незаконна перамяшчаўся і мікрааўтобус 1991 выпуску з абсталяваным тайніком канфіскаваныя да пастановы суда. Паводле папярэдняй ацэнкі іх кошт склаў звыш 70 млн рублёў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках