7 траўня 2024, aўторак, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфаграфіка: Выніковая канфігурацыя сіл у новай Вярхоўнай Радзе

5

Канчатковыя звесткі падліку заснаваныя на аналізе вынікаў выбараў у прапарцыйнай частцы і у мажарытарных акругах.

БПП - 151 мандат, НФ - 84, Самопоміч - 33, ОБ - 29, Ляшко - 20, Батькивщина - 18, Свобода - 6, Тигипко - 1, Заступ - 1 ПС - 2. 78 - самавылучэнцы.

Фракцыйная прыналежнасць большасці самавылучэнцаў пакуль няясная. Хутчэй за ўсё, яны падзеляцца на прапрэзідэнцкую і прапрэм’ерскую частку. Не выключана, што частка самавылучэнцаў створаць свае групы або застануцца пазафракцыйнымі, даючы свае галасы кааліцыі ці апазіцыі ў асобных пытаннях і на асобных умовах, піша liga.net.

31 кастрычніка стала вядома, што 18 кандыдатаў-самавылучэнцаў, што выйгралі выбары ў аднамандатных акругах, ужо дамовіліся аб далучэнні да каманды Блока Пятра Парашэнкі. Канфігурацыя сіл у будучым парламенце паказаная на малюнку з улікам гэтага факту.

Прадстаўнікі будучых фракцый Блока Петра Порошенко, Народного фронта, Самопомічі, Радикальной партии Олега Ляшко і Батькивщины папярэдне дамовіліся аб стварэнні парламенцкай большасці ў фармаце сваіх фракцый плюс магчыма далучэнне прадстаўнікоў Свабоды (6 дэпутатаў-мажарытаршчыкаў). Гэта значыць, што кааліцыя ўлады ў будучым скліканні павінна налічваць канстытуцыйную большасць у 312 галасоў. Патэнцыйныя ўдзельнікі кааліцыі дамовіліся ніколі не прымаць у большасць сябраў Апазіцыйнага блока і дэпутатаў, якія галасавалі 16 студзеня 2014 года за дыктатарскія законы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках