7 траўня 2024, aўторак, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дэпутат Дзярждумы: Сітуацыя ва Украіне выбухне цягам двух дзён

4
Экс-дэпутат Дзярждумы: Сітуацыя ва Украіне выбухне цягам двух дзён

План баевікоў «Наваросіі» - захапіць Аўдзееўку, Пескі Данецкай вобласці, а таксама Шчасце Луганскай вобласці.

Пра гэта ў каментары The Daily Beast сказаў экс-дэпутат Дзярждумы, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў, сябра Грамадскай палаты Расеі Сяргей Маркаў.

Маркаў таксама абвінаваціў украінскія ўлады ў парушэнні перамір'я і абстрэлах ускраін Данецка, піша gordonua.com.

«Баевікі «Наваросіі» не будуць ініцыяваць бой, але я веру, што іх план заключаецца ў тым, каб паступова ўзяць кантроль над Пескамі, Аўдзееўкай (Данецкай вобласці) і Шчасцем - горадам са станцыяй цэнтральнага ацяплення», - сказаў Маркаў.

Палітолаг таксама адзначыў, што, на ягоную думку, баевікі могуць паспрабаваць адбіць Славянск і Краматорск Данецкай вобласці - горада «сімвалічнай і стратэгічнай важнасці» для іх.

Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў заявіў, што Расея рыхтуе поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

NATO і Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) пацвярджаюць інфармацыю Украіны аб перакідцы на Данбас і ў Крым вайсковай тэхнікі з Расеі, паведаміў галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі NATO ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў.

Фота: EPA

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках