6 траўня 2024, панядзелак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Аляксандра Грунова расстралялі

53
Афіцыйна: Аляксандра Грунова расстралялі

Маці расстралянага Аляксандра Грунова апавясціла аб прывядзенні прысуду ў выкананне.

Адпаведнае паведамленне накіраванае Гомельскім абласным судом.

Нагадаем, 26-гадовы жыхар Гомеля Аляксандр Грунаў быў прысуджаны да расстрэлу за забойства 23-гадовай студэнткі Наталлі Емельянчыкавай, якой ён нанёс 102 нажавых раненні. Гэта забойства Грунаў учыніў праз год пасля адбыцця пакарання за жорсткае збіццё сужыцеля сваёй маці, у выніку якога той сканаў.

Са слоў гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, Вольга Грунава мае намер звярнуцца ў органы ЗАГС для атрымання пасведчання аб смерці сына, а затым - звярнуцца са скаргай у Камітэт ААН правоў чалавека, піша БелаПАН.

Праваабаронца таксама адзначыў, што яшчэ да афіцыйнага паведамлення аб пакаранні, маці даслалі поштаю турэмнае адзенне сына з надпісам на ёй «ВМП» (выключная мера пакарання).

«Мацi не паведамілі ні пра дату, ні пра час выканання прысуду. Ёй не скажуць, дзе і калі пахаваны яе сын, не выдадуць ягонае цела, каб яна магла пахаваць яго і наведваць потым магілку, ды яшчэ і турэмную адзежу выслалі як здзек. Гэта не гуманнае, бесчалавечнае стаўленне, што з'яўляецца падставай звярнуцца ў Камітэт ААН правоў чалавека. І Вольга Грунава збіраецца гэта зрабіць», - падкрэсліў Судаленка.

Гэта ўжо трэцяе з пачатку года пакаранне ў Беларусі, якое застаецца адзінай у Еўропе краінай, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках