7 траўня 2024, aўторак, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ выбачылася за «маскоўскі час»

9
БЧ выбачылася за «маскоўскі час»

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі выбачылася перад пасажырам з Магілёва за надпіс на білеце «час маскоўскі».

У адказе на скаргу яму паведамілі, што на праязных дакументах час суседняй краіны быў указаны памылкова і цяпер памылка выпраўленая, перадае «Радыё Свабода».

«Сітуацыя для мяне была дзіўная, бо цягнік, якім я ехаў, быў беларускага курсіравання, і прычым тут «маскоўскі час»? - Каментуе прабачэнні ад чыгункі Аляксей Колчын. - Я напісаў скаргу, што мяне такія падыходы БЧ абражаюць, і папрасіў выправіць гэтую недарэчнасць. Выбачэннямі я задаволены. Можа, на самай справе, адбылася нейкая памылка, але мне здаецца, што прабачэнні выглядаюць сімвалічна. Як яны пішуць у адказе - гэта лагічная «памылка», і сапраўды, паколькі наша краіна так шчыльна прывязаная да Расеі, гэта «маскоўскі час» абсалютна лагічны».

У беларускамоўным адказе перад Аляксеем Колчыным папрасілі прабачэння за «прычыненыя нязручнасці з указаннем у праязным дакуменце тэксту - «час маскоўскі».

Як вынікае з адказу пасажыру, абсталяванне, якое праводзіць продаж праязных дакументаў у Беларусі, распрацаванае расейскай чыгункай, а для яе эталонны час - маскоўскі. У лісце гаворыцца, што паколькі «Расейская федэрацыя перайшла на зімовы час і ён супаў з беларускім, то ў праграмным забеспячэнні абсталявання адбылася лагічная памылка, якая на гэты момант выпраўленая».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках