7 траўня 2024, aўторак, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Расея ўжо перасекла сотні «чырвоных ліній»

1
Арсень Яцэнюк: Расея ўжо перасекла сотні «чырвоных ліній»

Прэм'ер-міністр Украіны заклікае сусветную супольнасць не ігнараваць факт учынення Расеяй ваеннай агрэсіі.

Пра гэта Арсень Яцэнюк сказаў падчас пасяджэння Кабінета Міністраў, паведамляюць «Украінскія навіны».

«Хацеў бы звярнуцца (да сусветнай супольнасці), каб свет не пакутаваў геапалітычным дальтанізмам, а то ўжо перасечаныя не дзясяткі, а сотні «чырвоных ліній», тысячы загінулых ад расейскай ваеннай агрэсіі», - заявіў ён.

Прэм'ер падкрэсліў, што Украіна мае патрэбу ў мірным урэгуляванні сітуацыі на Данбасе, але каб гэтага дасягнуць, неабходная кансалідаваная падтрымка ўсіх краін сусветнай супольнасці.

Яцэнюк падкрэсліў, што ўкраінскае кіраўніцтва, на яго думку, робіць усё, што магчыма для ўрэгулявання сітуацыі, але супернічаць з Расеяй як ядзернай дзяржавай Украіна на гэты момант не здольная.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка верыць у магчымасць мірнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках