6 траўня 2024, панядзелак, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы АМАПу ўзялі штурмам наркапрытон у Менску

27

Чарговы прытон, дзе грамадзяне гатавалі наркотыкі, ліквідавалі ў Менску.

«Нядобрая» кватэра размяшчалася ў шматпавярховіку па вуліцы Ілімскай. Пад вокнамі, распавялі onliner.by ў міліцыі, валяліся шпрыцы, на лесвічнай пляцоўцы адчуваўся моцны пах ацэтону. Так на прытон і выйшлі.

Аперацыю правялі супрацоўнікі аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Заводскага РУУС пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу.

- Па гарачых слядах быў затрыманы 35-гадовы грамадзянін - ён як раз вырабляў экстракцыйны опіум, - кажа прэс-афіцэр Заводскага РУУС Таццяна Майсеева. - Мужчына растлумачыў, што рабіў наркотык для сябе. Ён раней судзімы. Кватэру для вырабу і ўжывання наркотыкаў гэты грамадзянін падаваў сваім знаёмым.

Падчас агляду канфіскавана 15 грамаў экстракцыйнага опію, 4 таблеткі псіхатропнага лекавага прэпарата, вываранае насенне маку, шпрыцы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках