6 траўня 2024, панядзелак, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія пералічыла Украіне €260 мільёнаў

1
Еўракамісія пералічыла Украіне €260 мільёнаў

Еўрапейская камісія сёння пералічыла Украіне крэдытны транш у 260 млн еўра ў рамках макрафінансавай дапамогі ЕЗ.

Пра гэта паведамляе "Лiга.нет" са спасылкай на сайт ЕК.

"Гэтая выплата дапаўняе 600 млн еўра, пераведзеных з траўня гэтага года ў рамках двух існуючых праграм макрафінансавай дапамогі ЕЗ. Пасля сённяшняй выплаты застаецца яшчэ 750 млн еўра, даступных Украіне паводле двух існуючых праграм", - удакладняе Еўракамісія.

Нагадаем, 17 кастрычніка кіраўнік ЕК Жазэ Мануэль Барозу ў Мілане заявіў, што Еўразвяз разглядае магчымасць павелічэння макрафінансавай дапамогі для Украіны. Ён дадаў, што павелічэнне фінансавання магчымае пры пэўных умовах.

Увесну Украіна і Еўразвяз узгаднілі пакет макрафінансавай дапамогі агульным аб'ёмам больш за 11 млрд еўра. Непасрэдна крэдыты складаюць 1,6 млрд еўра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках