7 траўня 2024, aўторак, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына настойвае на скасаванні «выбараў» у сельсаветы

18
Ярмошына настойвае на скасаванні «выбараў» у сельсаветы

Улады вымушаныя будуць вярнуцца да пытання скасавання выбараў у пасялковыя і сельскія саветы ў будучыні.

Пра гэта заявіла не ўязная ў ЕЗ старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, піша БелаПАН.

«У пасёлках і вёсках у лепшым выпадку падбіраецца па аднаму кандыдату на кожны пост дэпутата. Таму ўносілася падобная прапанова, каб выканаўчая ўлада, якая назначаецца, выконвала свае функцыі, а грамадзяне падказвалі б ёй іншым чынам, а не праз дэпутатаў, як іх выконваць», - сказала Ярмошына.

«Аднак гэтая прапанова пакуль не прайшла, - падкрэсліла яна. - Хоць я думаю, што дзяржава вымушаная будзе вярнуцца да гэтага пытання ў будучыні, бо ўрбанізацыя краіны і насельніцтва адбываюцца натуральна, і гэты працэс непазбежны».

На думку Ярмошынай, на нізавым узроўні «павінны прымяняцца больш гнуткія формы кіравання з улікам эканамічных, дэмаграфічных і сацыяльных умоў існавання канкрэтных тэрытарыяльных адзінак».

Нагадаем, магчымасць скасавання выбараў у пасялковыя і сельскія саветы абмяркоўвалася падчас падрыхтоўкі паправак у выбарчае заканадаўства ў 2013 годзе. Аднак ад гэтай ідэі тады наважылі адмовіцца. Старшыня «савета рэспублікі» Анатоль Рубінаў раней адзначаў, што ў Беларусі не плануецца ліквідаваць сельскія саветы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках