7 траўня 2024, aўторак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі патрабуе адпачынку для зняволеных

1
Алесь Бяляцкі патрабуе адпачынку для зняволеных

Праваабаронца Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі.

Ён просіць разгледзець пытанне аб парушэнні правоў асуджаных пры прадстаўленні ім працоўнага адпачынку і прыняць меры для скасавання прававой калізіі, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Алесь Бяляцкі адзначае, што згодна з часткай 4 артыкула 99 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, права на працоўны адпачынак маюць асуджаныя, якія адпрацавалі не менш за адзінаццаць месяцаў у каляндарным годзе. Калі асуджаны адпрацаваў менш за ўказаны тэрмін, гэты час працы не ўлічваецца для прызначэння адпачынку. У такім выпадку адпачынак за фактычна адпрацаваны час яму не прадстаўляецца наогул.

Аднак працоўнае заканадаўства гэтае пытанне разглядае інакш. У адпаведнасці з артыкулам 153 Працоўнага кодэкса (ПК), адпачынак даецца за працу на працягу працоўнага года (штогод). Згодна з артыкулам 163 ПК, працоўны год, за які прадстаўляецца працоўны адпачынак, - прамежак часу, роўны па працягласці каляндарнаму году, вылічаецца ён для кожнага работніка з дня прыёму на працу. Працоўныя адпачынкі (асноўны і дадатковы) за першы працоўны год прадстаўляюцца не раней чым праз шэсць месяцаў працы ў наймальніка, за выключэннем некаторых выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 166. Увесь адпрацаваны час грамадзян, якія працуюць паводле працоўнай дамовы, улічваецца пры прадстаўленні адпачынку.

У якасці прыкладу парушэння правоў асуджаных Бяляцкі - у нядаўнім мінулым палітвязень - прыводзіць уласны досвед. «У 2012 годзе я, адбываючы пакаранне ў ВК-2, адпрацаваў на вытворчасці дзевяць месяцаў (з 01 красавіка да 31 снежня 2012 г.) і, у адпаведнасці з крымінальна-выканаўчым заканадаўствам, не меў права на адпачынак, - распавёў праваабаронца. - Рабочы адпачынак быў прадстаўлены мне толькі ў 2014 годзе за 12 месяцаў працы ў папярэднім 2013 годзе. У 2014 годзе я таксама адпрацаваў з 1 студзеня да 20 чэрвеня, і пры вызваленні не атрымаў кампенсацыю за нявыкарыстаны працоўны адпачынак».

Бяляцкі мяркуе, што такое заканадаўчае рэгуляванне парушае канстытуцыйны прынцып юрыдычнай роўнасці ўсіх перад законам і права не падвяргацца дыскрымінацыі, замацаваныя ў артыкуле 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ставіць у няроўныя ўмовы асуджаных, якія працуюць у месцах пазбаўлення волі, і грамадзян, якія працуюць свабодна.

Акрамя таго, паказвае праваабаронца, норма часткі 4 артыкула 99 Крымінальна-выканаўчага кодэкса неабгрунтавана і непамерна абмяжоўвае для асуджаных права работніка на адпачынак, гарантаванае часткай 1 артыкула 43 Канстытуцыі. У сувязі з гэтым Бяляцкі нагадвае пра прынцып прапарцыянальнасці абмежавання правоў і свабод асобы, адпаведным патрабаванням прававой дзяржавы, што вынікае з палажэнняў часткі 1 артыкула 23 Канстытуцыі.

Праваабаронца просіць Канстытуцыйны суд праверыць канстытуцыйнасць асобных палажэнняў артыкула 99 Крымінальна-выканаўчага кодэкса. Ён таксама заклікае інстанцыю, якая праводзіць канстытуцыйны нагляд, прыняць пастанову аб наяўнасці ў гэтым кодэксе прававой недакладнасці (адсутнасці ўказання аб тым, што працоўны год, за які прадстаўляецца працоўны адпачынак, гэта прамежак часу, роўны па працягласці каляндарнаму году, але які вылічваецца для кожнага асуджанага са дня прыцягнення да працы) і сфармуляваць заканадаўцу прапанову аб неабходнасці ліквідацыі названага прабелу.

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках