6 траўня 2024, панядзелак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан збіў армянскі верталёт

16
Азербайджан збіў армянскі верталёт

Узброеныя сілы Азербайджана збілі вайсковы верталёт «Мі-24», які належыць Арменіі.

Пра гэта паведамляе ў сераду, 12 лістапада, ТАСС са спасылкай на прэс-службу абароннага ведамства Азербайджана.

«Мі-24» збілі на адлегласці 1700 метраў ад вёскі Кенглерлі Агдамскага раёна. Паводле версіі азербайджанскага боку, армянскі верталёт «узяў баявы курс і атакаваў пазіцыі ВС Азербайджана». «Абломкі верталёта ўпалі ў 500 метрах ад перадавой лініі абароны», - заявіла міністэрства абароны Азербайджана.

Міністэрства абароны Азербайджана раней паведамляла, што апошнія тры дні паветраныя сілы Арменіі правлодзілі правакацыйныя палёты ў зоне фронту. Сёння авіяцыя Арменіі пачала праводзіць баявыя манеўры прама над пазіцыямі Азербайджана.

Паводле звестак сайта News.am, у армянскім верталёце загінулі тры чалавекі. Паводле звестак сайта, Азербайджан праводзіць абстрэлы месца катастрофы верталёта са стралковай зброі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках