6 траўня 2024, панядзелак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу: У Крыме будзе створаная паўнавартасная групоўка войскаў

35
Шайгу: У Крыме будзе створаная паўнавартасная групоўка войскаў

Міністр абароны Расеі адзначае, што вайскова-палітычнае становішча на паўднёва-заходнім кірунку застаецца складанай.

Пры гэтым у эскалацыі канфлікту Сяргей Шайгу вінаваціць не агрэсію РФ супраць Украіны, а саму Украіну, а таксама NАТО, якое нібыта падагравае антырасейскія настроі. Ён адзначыў, што калегія Мінабароны ў сувязі з гэтым абмяркоўвае ў сераду пытанне аб ходзе фарміравання групоўкі войскаў на тэрыторыі Крымскага Федэральнага акругі, піша РІА "Новости".

"Аналіз магчымага развіцця падзей дыктуе неабходнасць падтрымання войскаў Паўднёвай вайсковай акругі ў гатоўнасці забяспечыць ваенную бяспеку краіны і яе хаўруснікаў на паўднёва-заходнім стратэгічным кірунку. У гэтых умовах адной з прыярытэтных задач з'яўляецца фарміраванне паўнавартаснай і самадастатковай міжвідавой групоўкі войскаў на Крымскай паўвыспе", - сказаў расейскі міністр.

Паводле яго ацэнкі, вайскова-палітычнае становішча на паўднёвым захадзе Расеі, на паўднёва-заходнім стратэгічным кірунку "застаецца складанай".

"Шмат у чым гэта звязана з сітуацыяй, якая склалася ва Украіне, нагнятаннем антырасейскіх настрояў з боку NАТO і павелічэннем замежнай вайсковай прысутнасці ў непасрэднай блізкасці ад нашых межаў", - запэўнівае Шайгу.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках