6 траўня 2024, панядзелак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар АБСЕ: Сепаратысты пашырылі тэрыторыю падчас замірэння

6
Генеральны сакратар АБСЕ: Сепаратысты пашырылі тэрыторыю падчас замірэння

З моманту дасягнення пагаднення аб спыненні агню сепаратыстам атрымалася некалькі пасунуць лінію падзелу на захад.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Няма лініі спынення агню, як такой, але калі вы паглядзіце на пазіцыі двух бакоў у верасні і цяпер, вы ўбачыце рух гэтай лініі на захад. Гэта значыць, былі такія вось штуршкі з боку сепаратыстаў і досыць паспяховыя, паколькі яны выйгралі тэрыторыі. Недзе больш, дзесьці менш, вядома", - сказаў генеральны сакратар АБСЕ.

"У некаторых абласцях, я б сказаў, дзясяткі кіламетраў, у іншых - менш, - дадаў ён. - На пачатковай стадыі захаванне рэжыму было найлепшым, з меншым узроўнем парушэнняў, чым мы бачым у апошнія пару тыдняў".

Генеральны сакратар АБСЕ яшчэ раз заклікаў ўсе бакі Менскіх пагадненняў да выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках