7 траўня 2024, aўторак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Шлосберг: Старонкі загінулых вайскоўцаў РФ вялі пасля іх смерці

16
Леў Шлосберг: Старонкі загінулых вайскоўцаў РФ вялі пасля іх смерці

Старонкі расейскіх вайскоўцаў пасля іх смерці ў сацыяльных сетках вялі невядомыя людзі.

Праваабаронца і дэпутат Пскоўскага абласнога сходу Леў Шлосберг, які адным з першых выявіў свежыя магілы расейскіх дэсантнікаў пад Псковам, заявіў, што старонкі загінулых у соцсетках прадаўжалі весці пасля іх смерці.

Пра гэта ён заявіў у каментары расейскай службе "Радыё Свабода".

"Галоўная вайсковая пракуратура пацвердзіла факт гібелі гэтых людзей (вайскоўцаў УС РФ). І я магу зараз сказаць цалкам дакладна аб удзеле нейкіх неўстаноўленых невядомых асоб, якія прадаўжалі весці старонкі загінулых " Вконтакте" і выступаць ад іх імя, ад імя загінулых, каб прадставіць, стварыць уражанне аб тым, што яны жывыя", - распавёў Шлосберг.

На ягоную думку, "Галоўная вайсковая пракуратура ў сваім адказе на ўсё, што яна адказала, адказала сумленна".

Нагадаем, Шлосберг атрымаў адказ генпракуратуры РФ на запыт аб 12-ці пскоўскіх дэсантніках, якія загінулі ў ліпені-верасні, дзе ведамства пацвердзіла факт гібелі вайскоўцаў, аднак адмовілася паведаміць больш дэталёвую інфармацыю, спаслаўшыся на ваенную тайну.

"Я ўпэўнены, што і Канстытуцыя, і законы РФ былі парушаныя. У тых, хто аддаваў гэтыя загады, ёсць імёны, прозвішчы і імя па бацьку. Званні і пасады. Рана ці позна яны стануць вядомыя і стануць прадметам следства і судовага разбору. Колькі часу спатрэбіцца чакаць гэтага суду - ніхто сёння не скажа", - заявіў дэпутат.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках