7 траўня 2024, aўторак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паплечніка Навальнага пакінулі пад арыштам

Масгарсуд сёння прызнаў законным падаўжэнне тэрміну хатняга арышту муніцыпальнаму дэпутату Канстанціну Янкаўскасу.

Пра гэта гаворыцца ў твітэры Янкаўскаса, паведамляе РБК.

15 кастрычніка Прэсненскі суд Масквы падоўжыў яму хатні арышт да 10 снежня 2014 года. Следчыя сцвярджалі, што на волі Янкаўскас можа схавацца або аказаць ціск на следства. Яны паказвалі на ягоныя шырокія сувязі, якія былі набытыя за час працы дэпутатам. Праваахоўнікі кіраваліся таксама тым, што не вядомае месцазнаходжанне іншага паплечніка Навальнага - Уладзіміра Ашуркова.

Абарона, у сваю чаргу, прасіла адпусціць Янкаўскаса пад асабістае даручальніцтва і дазволіць яму як дэпутату праводзіць сустрэчы з жыхарамі раёна.

11 чэрвень Янкаўскас быў змешчаны пад хатні арышт паводле абвінавачвання ў махлярстве падчас выбарчай кампаніі Навальнага ў 2013 годзе.

Следства мяркуе, што калі Навальны быў зарэгістраваны кандыдатам на выбарах мэра Масквы ў 2013 годзе, Ашуркоў, Янкаўскас і Мікалай Ляскін пералічылі па 1 млн. руб. на ягоны выбарчы рахунак, пасля чаго ў інтэрнэце размясцілі зварот да карыстальнікаў з заклікам аб добраахвотным папаўненні сваіх электронных кашалькоў «нібыта з мэтай кампенсацыі пералічаных на рахунак Навальнага грашовых сродкаў, а таксама для падтрымкі ягонай палітычнай дзейнасці».

На рахунак паступіла больш за 10 млн. руб., у тым ліку ад замежных і ананімных карыстальнікаў, сцвярджалі следчыя. «У следства ёсць падставы меркаваць, што Янкаўскас, Ляскін і Ашуркоў сабраныя сродкі выкралі, нягледзячы на заявы аб іх зборы выключна на палітычную дзейнасць Навальнага», - паведаміў тады афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках