7 траўня 2024, aўторак, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Менскія дамоўленасці не стаяць паперы, на якой надрукаваныя

9
Gazeta Wyborcza: Менскія дамоўленасці не стаяць паперы, на якой надрукаваныя

Дэкларацыям Расеі нельга верыць, а Менскія дамоўленасці з'яўляюцца толькі сведчаннем нерацыянальнага выкарыстання паперы.

Пра гэта піша Укрінфарм са спасылкай на польскае выданне Gazeta Wyborcza.

"Верыць у сказаныя або напісаныя словы Расеі няма ніякіх падстаў. Можна верыць толькі ў дзеянні. Калі ўвосень гэтага года расейская вайсковая авіяцыя парушала паветраную прастору краін ад Аляскі да Еўропы, падымаючы ў паветра самалёты НАТА, і калі Расея правяла тэставы запуск ракеты, якая здольная несці ядзерную зброю, то гэта можа сведчыць аб дрэнных намерах. А Менскія дамоўленасці сведчаць толькі аб дарэмным выкарыстанні паперы", - канстатуе выданне.

Як адзначае газета, падпісаныя ў верасні Менскія дамоўленасці чамусьці тычацца выключна ўкраінскага боку, бо сепаратысты адразу задэкларавалі, што да буфернай зоны яны не маюць дачынення, а адступіць павінныя ўкраінскія войскі. Выданне таксама канстатуе: у той час, як пагадненне, падтрыманае таксама і ЕЗ, уступала ў сілу, Расея ўвезла ва Украіну чарговыя "гумканвоі", а той, хто страляў, і сёння прадаўжае гэта рабіць.

Газета адзначае, што нягледзячы на настойванне кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні на неабходнасці далейшага выканання Менскіх дамоўленасцей, расейскія войскі не збіраюцца пакідаць тэрыторыю Украіны.

"Расея бесперапынна паўтарае, што ёй належыць Крым, і яна павінная атрымаць сухапутную мяжу з Крымам. Мост Расея-Крым быў бы занадта дарагім. Мяркуючы па руху войскаў, Расея хоча прабіць праз Украіну калідор у Крым. Такім чынам, Менскае пагадненне - гэта фікцыя", - лічыць выданне.

Як адзначае часопіс, для Масквы ўсе дамоўленасці з'яўляюцца тэарэтычнымі. Яна можа падпісваць нейкія дакументы, але калі яны для яе не будуць мець ніякай карысці, то яна адразу ж перастане іх выконваць.

Выданне таксама з іроніяй намякае на тое, што еўрапейцам нават не трэба сумнявацца, хто можа парушыць чужыя межы. "Еўрапейцу, калі чуеш плёскат вады ў Балтыйскім моры і табе здаецца, што гэта падводная лодка, то доўга не думай, чыя яна. Крыкні: "З новым годам, таварышы", - піша часопіс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках