7 траўня 2024, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўдронюс Ажубаліс: Ва ўсходняй палітыцы ЕЗ патрэбен тыл з боку ЗША

Аўдронюс Ажубаліс: Ва ўсходняй палітыцы ЕЗ патрэбен тыл з боку ЗША

Воля ЕЗ у дачыненні да краін Усходняга партнёрства з'яўляецца асноўнай умовай паспяховага правядзення ўсходняй палітыкі.

Канцэнтраваная воля ЕЗ у дачыненні да краін Усходняга партнёрства - гэта асноўная ўмова паспяховага правядзення ўсходняй палітыкі еўрапейскай супольнасці, аднак для таго, каб такая воля з'явілася - павінен быць тыл з боку ЗША. Такога меркавання прытрымліваецца парламентарый, экс-міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, піша DELFI.

На ягоную думку, шэраг краін ЕЗ - краіны Балтыі, Вышаграда і Паўночныя дзяржавы павінныя сказаць простую рэч: «няма пашырэнню ЕЗ на заходніх Балканах, пакуль не будзе сур'ёзна ўлічанае Усходняе партнёрства».

ЕЗ у сваёй усходняй палітыцы і краіны Усходняга партнёрства ў новых, якія змяніліся, умовах еўрапейскай бяспекі сутыкаюцца з іншымі праблемамі, чым раней. Пра гэта ідзе гаворка ў даследаванні, падрыхтаваным аналітыкамі Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў, якое было прадстаўленае сёння ў Еўрапейскім бюро Сейма Літвы пры ўдзеле прадстаўнікоў экспертнай супольнасці, паслоў замежных дзяржаў, прадстаўнікоў МЗС Літвы і парламентарыяў.

На думку аўтараў даследавання, перад краінамі УП у гэты момант стаяць тры выклікі: краіны УП страцілі стымул для рэалізацыі еўраінтэграцыйных працэсаў без яснай перспектывы сяброўства, пасля падзей на Украіне ў ЕЗ з нагоды ўсходняй палітыкі выліліся дыскусіі і Расея ў цяперашніх умовах хоча мець права вета на далейшую ўсходнюю палітыку ЕЗ.

Што заахвоціла Расею актывізаваць свае дзеянні ў палітыцы Усходняга партнёрства і весці вайну ва Украіне? На гэтае пытанне ў сваім камэнтары пасля прэзентацыі даследаванні паспрабаваў адказаць А.Ажубаліс.

Ён мяркуе, што да гэтага Расею зрушылі супроць не толькі дзеянні ЕЗ ва Усходнім партнёрстве, якія ішлі «даволі нядрэнна».

«Напэўна, Расею заахвоціла да дзеянняў і тое, што ЕЗ перад тварам Расеі заставаўся адзін. Расея сама па сабе занадта слабая, каб разбурыць усё Усходняе партнёрства, але яна можа разбурыць прагрэс. І ЕЗ не даў досыць стымулаў, матывацыі для краін УП, каб праводзіць рэформы», - лічыць А. Ажубаліс.

На думку парламентарыя, краіны Усходняга партнёрства і іх сітуацыю нельга параўноўваць з краінамі Балтыі, што рабілі падчас прэзентацыі аўтары даследавання.

«Калі Еўропа абяцала Літве, краінам Балтыі і краінам Вышаградскай групы сяброўства ў ЕЗ, гэта было пацверджана дзеяннямі: за гэтым стаялі Джордж Буш і ўсе іншыя асобы трансатлантычнай палітыкі. Я б сказаў, гіганты. Зараз ЕЗ адзін, без выразнага лідарства і ўчора спадарыня Меркель сказала, што ніякіх санкцый у дачыненні да Расеі, напэўна, не будзе», - сцвярджаў палітык.

«Гэта сведчыць аб тым, што без чулага лідарства небяспека большая», - дадаў ён.

Якая ж павінна быць матывацыя для краін Усходняга партнёрства, каб рухацца ў бок Еўропы? На пастаўленае пытанне А.Ажубаліс сам і адказаў, заявіўшы, што прынцып ЕЗ more for more ў дачыненні да гэтых краін, з ягонага пункту гледжання, несумленны.

«Таму што, гэты прынцып аўтаматычна ўраўноўвае былыя дзяржавы СССР і краіны Вышаграда з краінамі Усходняга партнёрства. Яны адрозніваюцца не толькі таму, што ў іх з гістарычных прычын не было вопыту дэмакратыі, але і ў савецкія часы гэтыя краіны былі вельмі рознымі, паколькі савецкае пашырэнне ў сваім характары, нормам і дасягненням, адносінам з заходняй цывілізацыяй, было розным», - адзначыў ён.

А.Ажубаліс упэўнены, што гэтыя дзяржавы адрозніваюцца, розныя паводле свайго стану, таму ў іх дачыненні трэба ўжываць іншы прынцып, а не more for more.

«І канцэнтраваная воля ЕЗ (у пытанні ўсходняй палітыкі - DELFI) - гэта асноўная ўмова, і каб з'явілася такая воля - павінен быць тыл з боку ЗША. Натуральна, што кіраўнікі найбуйнейшых дзяржаў TC знаходзяцца ў разгубленасці. Калі мы ўспомнім часы Рональда Рэйгана, то ў першую чаргу ягоная задача была наступнай: пераканаць саюзнікаў у Еўропе, што новая адміністрацыя шчырая і прыме ўсе выклікі СССР у халоднай вайне», - нагадаў ён.

На ягоную думку, такі падыход адымае час, паколькі ў той час еўрапейцы верылі папярэднім прэзідэнтам ЗША Джэральду Форду, Джымі Картэру і іншым лідарам, якія прапаноўвалі Еўропе прымірыцца з пэўнай палітыкай СССР, зачыняючы на многае вочы.

А.Ажубаліс упэўнены, што перспектыва сяброўства для краін УП - прымальная, аднак пры гэтым «павінна з'явіцца сіла, палітычнае разуменне, перш за ўсё краін Вышаграда, Балтыі і Паўночных краін, якія павінны сказаць простую рэч: няма пашырэнню ЕЗ на заходніх Балканах, пакуль не будзе сур'ёзна ўлічанае Усходняе партнёрства».

А.Ажубаліс адзначыў, што ў гэтым няма нічога новага, паколькі тое ж самае ў свой час сказалі краіны поўдня Еўропы.

«Мы гаворым аб моцнай палітычнай волі. Магчыма, нас не зразумеюць іншыя нашы партнёры, але ў гэтай гульні, якая ўжо нагадвае Трэцюю сусветную вайну, пашырэнне павінна быць звязана з перспектывай і нам трэба паводзіць сябе жорстка», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках