6 траўня 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарку Гародні будуць судзіць за салідарнасць з Украінай

14
Жыхарку Гародні будуць судзіць за салідарнасць з Украінай

Вольгу Крапоцыну будуць судзіць за ўлёткі «Вярніце Крым!».

Гарадзенскай актывістцы Вользе Крапоцынай разам з вынікамі экспертызы канфіскаваных раней улётак прынеслі пратакол аб нібыта ўчыненым правапарушэнні. Яе абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюджванні друкаванай прадукцыі, паведамляе "Радыё Рацыя".

Паперы Вользе Крапоцынай даставіў вядомы праз ранейшыя "палітычныя" справы маёр Алег Кока. У бліжэйшы час яе чакае выклік у суд на разгляд справы:

- Шкада, што будзе перададзена ў суд. Ніякіх позваў пакуль не прыходзіла, ён проста паказаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, уручыў мне яго: «Крапоцына Вольга размясціла за шчоткай лабавога шкла аўтамабіля Volkswagen улётку, выдадзеную з парушэннем патрабаванняў тэхнічных нарматыўна-прававых актаў, чым парушыла заканадаўства "Аб сродках масавай інфармацыі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках