24 красавiка 2024, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў Гародні: велізарны картэж і «зачыстка» цэнтра горада (Відэа)

177

Гарадзенцы абмяркоўваюць меры бяспекі, прынятыя ў сувязі з візітам дыктатара.

14 лістапада Аляксандр Лукашэнка ў рамках рабочай паездкі наведвае Гародню. «Салідарнасць» сабрала некалькі выказванняў жыхароў горада, размешчаных на «Гарадзенскім Форуме».

Фото 015.by

«Правадыр баіцца ўласнага народа»

Першыя паведамленні з'явіліся 13 лістапада:

- Сёння быў праезд ці то групы суправаджэння, ці то аховы. З крыкамі ў мацюгальнікі «Стаяць!», «Кіроўца аўтобуса, пасажыраў не выпускаць!» і з рэгуліроўшчыкам на скрыжаваннях. З перапуду нават хацела пешшу ісці дадому. Агародамі, ага.

- Прыязджае заўтра, а ў цэнтры ўжо на кожным кроку ДПС.

Фото V.I.T.A.L.

- Паказуха нават у тым, што ў закінутай вайсковай частцы (па Касманаўтаў) з 8 раніцы да вечара бульдозер і экскаватар расчышчалі завалы (разбураны ангар) - хоць да гэтага нікому не было справы. Шкада, што не здагадаліся траву ўздоўж абочыны зялёнай фарбай падфарбаваць - успомніў бы 80-я.

- Правадыр баіцца ўласнага народа. Што там. Стрэльбы паляўнічыя ўжо ва ўсёй Гародні сабралі, напэўна.

Фото dimon242

- У шэсць вечара прыйшоў дадому і... падвалы (дзе захоўваецца садавіна-агародніна) апячатаныя. Пячатка стаіць Кастрычніцкага РАУС. Няўжо перад прыездам «усенароднаабранага» трэба ладзіць такі «цырк». Трэба рыхтавацца ў чацвер да «добраахвотна-прымусовай» эвакуацыі транспарту па Касманаўтаў.

- А гарышчы, напэўна, таксама. Гэта метады спецслужбаў (яшчэ з часоў СССР, а можа і раней) пры прыездзе першых асоб - такія мерапрыемствы праводзілі на ўсіх дамах, якія стаяць уздоўж дарогі. Праўда, тады праводзілі пры прыездзе замежных кіраўнікоў. А цяпер часы, мабыць, іншыя.

- Міліцыя і ДАІ катаюцца па начным горадзе, і патрулі зазіраюць у розныя месцы.

- Як і меркаваў - а 22.45 патэлефанавалі з ДАІ і папрасілі прыбраць аўтамабіль, які стаіць у належным месцы. Па Касманаўтаў ужо ўсё зачышчаюць.

Раніцай 14 лістапада з’явіліся новыя сведчанні:

- Бачыў сёння раніцай шмат людзей у цывільным з рацыямі па шляху руху на працу. Народная любоў, яна такая.

- Выехаў раніцай крыху раней на працу. А 07:05 ужо стаяла машына на стаянцы, 07:15/07:20 ужо ішоў цэлы натоўп ДПС-нікаў па вуліцы Белуша ў кірунку Скідзельскага рынку.

- Ды ўсё зачышчаюць. У кожным двары на Белуша-Лідскай-Касманаўтаў паставыя ДПС, на кожным прыпынку, на выездах з маленькіх вулачак яны ж. У мяне перад заводзікам ніводнай машынкі. На ўездзе/выездзе на мыйку зноў жа паставыя ДПС.

Адзін з наведвальнікаў форуму заклікаў крытыкаў:

- Дзень пацярпіце, не ныйце.

Гарадзенскі рэсурс 015.by 14 лістапада вядзе онлайн-рэпартаж пра візіт Лукашэнкі ў Гародню.

Сайт паведамляе аб перакрытых вуліцах горада і альтэрнатыўных маршрутах руху транспарту.

- Рух на пл. Леніна спынены. У радыусе 500 метраў ад аблвыканкама забаронены ўсякі рух людзей і машын. Усіх мінакоў накіроўваюць вакольным шляхам праз парк або гарвыканкам, паведамляе падрабязнасці рэсурс.

Фото 015.by
Напісаць каментар 177

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках