28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: ЗША ачоляць барацьбу з расейскай агрэсіяй

80
Барак Абама: ЗША ачоляць барацьбу з расейскай агрэсіяй

Дзеянні Расеі ва Украіне нясуць пагрозу ўсяму свету.

Пра гэта заявіў у аўстралійскім Брысбене, дзе ў суботу, 15 лістапада, стартаваў саміт «Вялікай дваццаткі», прэзідэнт ЗША Барак Абама. Амерыканскі лідар паставіў у адзін шэраг расейскую агрэсію ва Украіне з ліхаманкай Эбола. З ягоных слоў, Злучаныя Штаты, як адзіная сусветная супердзяржава, ачольвае барацьбу з гэтымі пагрозамі, паведамляе РБК.

«Мы ўзначальваем сусветную супольнасць, маючы справу з ліхаманкай Эбола ў Заходняй Афрыцы і ў супрацьдзеянні агрэсіі Расеі супраць Украіны, якая з'яўляецца пагрозай свету. У гэтым мы пераканаліся пасля жудаснай катастрофы MH17», - цытуе Абаму Reuters.

Намеснік кіраўніка МЗС Расеі Сяргей Рабкоў, каментуючы журналістам абвінавачванні ў адрас Расеі, заявіў, што «ніякай агрэсіі няма і быць не можа».

Напярэдадні сустрэчы ў рамках саміту G20 з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Брысбене Дэвід Кэмеран параўнаў Расею з нацысцкай Германіяй праз агрэсіўную палітыку Крамля ў дачыненні да Украіны. Ён адзначыў, што свет павінен памятаць урокі Другой сусветнай вайны і заклікаў умяшацца, каб «большая дзяржава перастала запалохваць меншую».

Пра тое, што Расея падарвала парадак на Еўрапейскім кантыненце і пагражае яго бяспецы, таксама заявіў Генеральны сакратар NАТO Енс Столтэнберг.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках