19 сакавiка 2024, aўторак, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка: Да серады будзе новы Менск ці наступ войскаў РФ

18
Сямён Сяменчанка: Да серады будзе новы Менск ці наступ войскаў РФ

Сітуацыя на ўсходзе Украіны зменіцца бліжэйшымі двума днямі.

Пра гэта камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Назіраючы, як нагнятаецца сітуацыя вакол гатоўнасці расейскіх войскаў да наступу, разумееш што далей два варыянты: або ў панядзелак - сераду будзе новы Менск (да чаго нас як магчыма рыхтуюць) або наступ, - піша ён. - Валодаючы інфармацыяй схіляюся да першага варыянту. Хоць не Настрадамус».

Сямён Сяменчанка настойвае на ўзмацненні абароны ўкраінскіх пазіцый на лініі фронту.

«На сваім участку (батальён «Данбас» і пералік рэформаў з указаннем тэрмінаў для кааліцыйнага пагаднення) я гатовы. Засталося высветліць ці гатовыя чыноўнікі на якіх адказнасць за абарончыя збудаванні. Другі раз абвінаваціць у сваіх недапрацоўках мабільныя тэлефоны - не выйдзе. Калі цяпер не перамяшчаюцца з дзікай хуткасцю экскаватары і не капаюцца траншэі, не будуюцца бліндажы ў месцах дзе паказана на карце, то ў выпадку калі не дай Бог- адкажаце не пракуратуры. Народу. Галавой. Час яшчэ ёсць - капайце. Гэта ўсё што ад вас цяпер трэба. Усё роўна не вам там сядзець».

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild пра падрыхтаванасць краіны да поўнамаштабнай вайны з Расеяй.

«Мы падрыхтаваліся да сцэнару поўнамаштабнай вайны, - паведаміў кіраўнік украінскай дзяржавы. – Украінскае войска знаходзіцца ў значна лепшым стане, чым ўсяго пяць месяцаў таму».

Прэзідэнт Украіны таксама падкрэсліў, што цяпер Украіна «не хоча нічога так, як міру», але, на жаль, цяпер вымушаная абдумваць найгоршыя сцэнары.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны апублікавала ў нядзелю звесткі аб тым, што прарасейскія баевікі і расейскія войскі ў зоне АТА рыхтуюцца да наступу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках