19 сакавiка 2024, aўторак, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Пуціна прама ў твар назвалі ашуканцам

11
The Times: Пуціна прама ў твар назвалі ашуканцам

Захад павінен не дапусціць капітуляцыі перад прэзідэнтам РФ.

Загаловак вокладкі Times, напісаны ў напаўвайсковым тоне, абвяшчае: «Трымаць строй», паведамляе BBC.

На думку аўтараў артыкула, расейскі прэзідэнт, які вернецца сёння раніцай на працу ў Крэмль пасля саміту «Вялікай дваццаткі» ў Аўстраліі, напэўна пастараецца адлюстраваць сваю паездку як стратэгічны поспех.

Калі заходнія лідэры не будуць гранічна асцярожныя, Уладзімір Пуцін можа мець рацыю, папярэджвае газета.

Падчас дзіўнай (паводле стандартаў самітаў такога ўзроўню) сцэны, калі расейскі лідэр сустрэўся з прэм'ер-міністрам Канады, Пуціна прама ў твар назвалі ашуканцам. Прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што Расея «стаіць на раздарожжы», іншыя лідэры па чарзе папярэджвалі яго пра магчымасць новых санкцыяў, якія аслабяць расейскую эканоміку.

І ўсё гэта здарыцца, казалі лідэры Захаду, калі ён не адумаецца і не вернецца на сцежку здаровага сэнсу і кампрамісу.

Можна сказаць, што ў выбары словаў на гэты раз не саромеліся. Захад не дамогся поспехаў, карыстаючыся мовай дыпламатычных перамоваў у абмеркаванні фактычнага падзелу Украіны Расеяй.

Цэласнасць і кіравальнасць найбуйнейшай краіны Усходняй Еўропы залежыць цяпер ад таго, ці змогуць еўрапейскія лідэры, абапіраючыся на Барака Абаму, сабраць усю сілу волі і выступіць адзіным строем ў пытанні пра санкцыі, нават калі наступствы іх далейшага ўзмацнення жорсткасці негатыўна адаб'юцца на абодвух баках.

Самалёт Уладзіміра Пуціна яшчэ дазапраўляўся на шляху ў Маскву ва Уладзівастоку, а шэрагі нефармальнага альянсу, які павінен быў пакараць яго за авантурызм, ужо завагаліся. Віцэ-канцлер Нямеччыны Зігмар Габрыэль заявіў, што не бачыць сэнсу ва ўвядзенні новых санкцый супраць Расеі, і што поспеху можна дасягнуць, толькі «факусуючыся на дыялогу».

У дыялогу няма нічога дрэннага, гаворыцца ў Times, калі толькі пасыл агучаных заяў правільны. Тое, што сказаў Зігмар Габрыэль, няправільна. Гэта як раз тое, што хацеў бы пачуць спадар Пуцін.

Гэта мова прымірэння ў канфлікце, у якім супакаенне толькі падлівае алею ў агонь, мяркуе Times.

Брытанская газета падкрэслівае, што многія СМІ распавялі пра жорсткія заявы ў адрас Пуціна, што прагучалі ў Брысбене, але значна менш гаварылася пра тое, што да свайго нечаканага ад'езду ён правёў 8 гадзін, сустракаючыся з сусветнымі лідэрамі з воку на вока, уключаючы чатырохгадзінны марафон з Ангелай Мэркель.

Са слоў Пуціна, на ўсіх гэтых сустрэчах абмяркоўвалася пытанне санкцый і пытанне аб тым, «што трэба зрабіць, каб выйсці з сітуацыі, якая стварылася».

Пуцін ведае, што трэба зрабіць, і са слоў віцэ-канцлера Нямеччыны відаць, што расейскі лідэр надае вялікае значэнне праблеме санкцый. Але Зігмар Габрыэль павінен ведаць наступнае: санкцыі супраць Расеі працуюць, піша газета, і цяпер не час іх аслабляць.

Дэвід Кэмеран мае рацыю, калі кажа, што за ізаляцыю Пуціна варта плаціць. Быць на мяжы вайны або капітуляваць - іншай альтэрнатывы няма, мяркуе Times.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках