19 сакавiка 2024, aўторак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўгуст Збароўскі: «Украінцы гатовыя паміраць за радзіму, а расейцы - не»

23
Аўгуст Збароўскі: «Украінцы гатовыя паміраць за радзіму, а расейцы - не»

Украінцы маральна мацнейшыя за агрэсараў, мяркуе адзін з лідэраў «Войска SOS».

Валанцёрскі рух - новая з'ява ў жыцці Украіны. Менавіта валанцёры сёння забяспечваюць украінскіх вайскоўцаў на перадавой тэхнікай, аўтамабілямі, бронекамізэлькамі, каскамі, адзеннем, прадуктамі, вадой.

Рызыкуючы ўласным жыццём яны адвозяць такія неабходныя войску і добраахвотным батальёнам рэчы ў зону АТА. У прынцыпе, яны ўжо самі сталі жаўнерамі.

Аб дзейнасці валанцёраў ва Украіне сайту charter97.org распавёў адзін з кіраўнікоў арганізацыі «Войска SOS» Аўгуст Збароўскі (на фота злева).

- Аўгуст, як вы сталі валанцёрам?

- Як і многія іншыя актывісты Майдана. Спачатку мы змагаліся з Януковічам, які аказаўся ворагам народа. У працэсе гэтай барацьбы людзі аб'ядноўваліся і сталі займацца дабрачыннай дзейнасцю. Калі пачалася вайна, мы сталі дапамагаць байцам украінскага войска на перадавой. Вядома, мы перадавалі на фронт не зброю, а элементы абароны: бронекамізэлькі, шлемы, вопратку, ежу. Бо на пачатковых этапах там нават пітной вады не хапала. Садзіліся на свае асабістыя машыны, закуплялі ў сеткавых крамах ваду ў бутэльках і везлі яе столькі, колькі маглі загрузіць у машыну. Цяпер, дзякуй Богу, на перадавой няма праблем з прадуктамі - усё дзякуючы дапамозе людзей.

- А чаму вы выйшлі на Майдан?

- Я працаваў, як і многія, на пасадзе менеджара сярэдняга звяна, з умоўна невялікім заробкам і спачатку толькі глядзеў тэлевізар. 26 лістапада ўбачыў, што на Майдан выйшлі студэнты. У прынцыпе, палітыкай асабліва не захапляўся, таму асноўнай мэты іх выхаду на вуліцу не ведаў. Цешыў той факт, што студэнты змаглі ў нашай краіне выйсці на адкрыты пратэст, таму што апошнім часам супраць любых выступленняў ужывалася сіла. Любыя маленькія дэманстрацыі прыбіраліся ўладамі вельмі аператыўна.

Тады на Майдан выйшаў мой таварыш з украінскага казацтва Уладзімір Волкаў. 1 снежня я даведаўся, што людзей збілі, уключаючы і майго сябра. Натуральна, мяне гэта абурыла. Дагэтуль ішлі размовы, што гэтая акцыя падобная на Майдан 2004-2005 гадоў, мне здавалася, што нас зноў выкарыстоўваюць і кінуць, але пасля збіцця і арышту Валодзі мне стала сорамна: няўжо я буду адседжвацца дома?! Я выйшаў на вуліцу і, як аказалася, не адзін: на Майдане былі мільёны людзей.

- Пасля перамогі Майдана высветлілася, што з грамадскай дзейнасці сыходзіць рана. Пачалася вайна. Вы так і не змаглі вярнуцца да сваёй прафесіі. Не шкадуеце?

- Абсалютна не шкадую. Мы перамаглі свайго ворага, мы выхавалі ў сабе жалезны дух. І калі раней я ніяк не быў звязаны з вайсковай дзейнасцю, абсалютна яе не вывучаў, не служыў у войску, то цяпер мне як валанцёру даводзіцца даведацца і гэты бок жыцця. Не тое каб мне гэта падабаецца - я вымушаны гэта рабіць.

Чаму я не шкадую? Таму што мы справіліся са сваім страхам, даведаліся наколькі моцная нашая нацыя, зразумелі, што мы можам быць разам і што мы сапраўды браты. Раней украінцы як казалі? Мая хата з краю. Або распавядалі анекдоты, у якіх параўноўвалі украінцаў і габрэяў. Напрыклад, габрэі кажуць: «У цябе ёсць дом і ў мяне ёсць, давай яшчэ нашаму брату пабудуем». А ўкраінцы: «Ты сядзеў, я сядзеў, давай яшчэ нашага брата пасадзім». Цяпер гэта ўжо недарэчна.

Я рады, што мы перамаглі дыктатуру Януковіча. Сёння перад намі іншая пагроза, больш маштабная, але мы ўжо загартаваныя, падрыхтаваліся і ведаем, што маральна мы мацнейшыя за агрэсараў. Гэта нам і дапамагае адстойваць сваю зямлю.

Вядома, мы разумеем, што ў нас мала тэхнікі, мала ведаў, мала сродкаў, але нашы людзі гатовыя паміраць за радзіму. А вось з расейскага боку, упэўнены, такіх людзей практычна няма.

 

- Януковіч пакінуў украінскае войска ў гаротным стане. Якая роля валанцёрскага руху ў аднаўленні яго абараназдольнасці?

- Я думаю, войска пачало развальвацца раней, але пры Януковічу гэта дасягнула кульмінацыі. Землі, якія належалі войску, былі распрададзеныя, прыватызаваныя, уся тэхніка сыходзіла на экспарт.

Цяпер у дапамогу войску ствараюцца добраахвотніцкія батальёны і батальёны МУС, валанцёры сталі мець уплыў, уключаючы самыя верхнія шэрагі кіравання, мы займаемся забеспячэннем жаўнераў і добраахвотнікаў. Вядома, скажу шчыра, здраднікаў хапае ўсюды, сёй-той зверху марыць атрымліваць рускія пенсіі. Канкрэтных асоб я не магу назваць, таму што ў мяне няма дакладных на 100% фактаў. Але некаторыя рэакцыі на пэўныя сітуацыі на перадавой насцярожваюць.

- Чаго больш за ўсё сёння не хапае ўкраінскім байцам?

- Перш за ўсё, забеспячэння. У навінах перадаюць, што жаўнеры забяспечаныя на 100% цёплай вопраткай. Гэта няпраўда. Я як валанцёр ведаю, што не забяспечаныя людзі цёплымі рэчамі, так як мы штодня адпраўляем на фронт машыны з вопраткай.

- І як войска перажыве зіму?

- Я думаю мы справімся з гэтым. Валанцёры дапамогуць.

- Як вы каардынуеце сваю дзейнасць, напрыклад, з намеснікамі ў тыле ў Генеральным штабе і ўнутраных войсках?

- Ёсць тры буйных валанцёрскіх арганізацыі: «Крылы Фенікса», «Народны тыл» і наша арганізацыя «Войска SOS». З усімі лідэрамі гэтых арганізацый я меў стасункі асабіста. Мы дзесьці перасякаемся, дапамагаем адзін аднаму.

Усім вядома, што заснавальнік «Крылаў Фенікса» Юры Бірукоў сёння дарадца прэзідэнта Украіны. Ён надзелены некаторымі паўнамоцтвамі. Была інфармацыя ў адкрытых крыніцах, што валанцёры будуць прыцягвацца для забеспячэння войска - каб не купляць даражэй, купляць толькі якаснае, забяспечваць як мага больш жаўнераў. Шчыра кажучы, не ведаю, каго туды прыцягнулі, не чуў, каб там быў хто-небудзь з маіх знаёмых. Вельмі б хацелася, каб так было, каб туды прыйшлі сумленныя валанцёры і не было ніякіх «адкатаў».

Дапамога ад дзяржавы нам вельмі патрэбная. Пакуль яна ідзе толькі ў тым выпадку, калі мы разам збярэмся і зладзім пікет, які нясе пагрозу статусу чыноўніка, ягонаму рэйтынгу. Вось тады толькі яны пачынаюць задумвацца.

- Якім чынам вы збіраеце сродкі на дапамогу войску?

- Публікуем аб'явы ў адкрытых крыніцах: у газетах, на сайтах, у сацыяльных сетках.

- І як людзі дапамагаюць? Пастаянна або з нейкай перыядычнасцю?

- Дапамога ідзе хвалямі. Як толькі абвяшчаюць так званае «перамір'е», дапамога спыняецца. Мы, валанцёры, цудоўна ведаем, што гэта «перамір'е» - час для перадыслакацыі нашага праціўніка, ратацыі і ўмацавання, каб нанесці яшчэ больш цяжкі ўдар. Прычым у гэты момант ніякіх паслабленняў няма, наадварот, узмацняюцца баявыя дзеянні.

Людзі ж, паглядзеўшы нашу ўкраінскую тэлевізію, мяркуюць, што перамір'е азначае, што ўсё наладжваецца, і перастаюць пералічваць грошы.

Напрыклад, калі апошнім разам абвясцілі «перамір'е», да нашых хлопцаў, якія стаялі ў пікетах і збіралі сродкі на прадукты, падыходзілі людзі і пыталіся: «А чаму вы тут стаіце? У нас жа перамір'е». То бок, людзі адкрыта вераць у тое, што ў гэты момант вайна спыняецца...

- Многія валанцёры, якія сёння вязуць дапамогу на фронт, трапляюць пад абстрэлы. Няўжо не страшна?

- Вядома, гэта небяспечна. У нас ужо ёсць лозунг: «Мы - тыл!» Мы тыл нашага войска, людзей, якія нас абараняюць. Чаму мы туды ездзім? Таму што ведаем: калі нашы жаўнеры не будуць там стаяць - агрэсары прыйдуць сюды.

Многія валанцёры ўжо сталі вайсковымі людзьмі. Хто сышоў у добраахвотніцкі батальён, каго прызвалі. Некаторыя хлопцы месяцамі жывуць на перадавой, нягледзячы на небяспеку. Яны прывыкаюць.

Першы стрэл палохае, калі побач нешта выбухае, страшна, калі кагосьці побач раняць або заб'юць - жахліва. У некаторых псіхіка не вытрымлівае. Але ў многіх пасля такіх момантаў, калі гінуць блізкія людзі, як ні парадаксальна, страх сыходзіць.

 - У зону АТА вы едзеце са зброяй?

- Вядома, там жа вайна ідзе, небяспечна. Да зоны АТА мы едзем як валанцёры, самастойна. У каго ёсць дазвол, той са зброяй, але яна не зараджаная. Усё па правілах: няма патрона ў патронніку. Як толькі ўязджаем у зону АТА, натуральна, зараджаем.

Для мяне асабіста Майдан быў страшнейшым, чым перадавая. Сотні людзей былі забітыя... Можа быць, на той момант яшчэ не было такой загартаванасці.

- Гэта значыць, на ваш погляд, не сто чалавек было забіта, а больш?

- Я думаю, што каля 250-300 чалавек былі забітыя толькі 18 лютага. 19-га быў расстрэл на інстытуцкай. Там былі мае сябры і я з многімі размаўляў. Гэта страшныя гісторыі.

- Магчыма, праз шок людзям здавалася, што забітых больш?

- Я не думаю. Гэта маё суб'ектыўнае меркаванне, фактаў у мяне зноў жа няма, але пра тое, што крэматорый наш працаваў тры дні запар, ведаюць усе.

- А ёсць яшчэ зніклыя без вестак з часоў Майдана?

- Паводле афіцыйнай статыстыцы блізу двух дзесяткаў. Трупаў вельмі шмат знаходзілі ў лясах пад Кіевам, кагосьці ў палонцы тапілі, спальвалі, кідалі ў турмы - каго як.

- Сёння здаецца, што вайна вельмі далёка ад Кіева. Людзі стаміліся ад узрушэнняў і хочуць жыць спакойным жыццём.

- Так і ёсць, на жаль. Калі валанцёры знаходзяцца некаторы час у зоне АТА і прыязджаюць сюды, у іх «ірве вежу» ад таго, што яны бачаць. А я ўяўляю, што адбываецца, калі вяртаюцца байцы з фронту і бачаць, як некаторыя «мажоры» адпачываюць...

Скажам, у байцоў там няма транспарту для таго, каб выконваць нейкія аперацыі па абароне нашай зямлі, па абароне нашага народа, а гэты народ у гэты час ездзіць па Кіеве на машынах за шалёныя грошы і нават не думае перадаць найменшую дапамогу на перадавую. Тады байцам, вядома ж, становіцца крыўдна. Гэта вы ад любога жаўнера пачуеце, які тут знаходзіцца ў адпачынку.

- Украіна славіцца сваёй дыяспарай, асабліва ў Паўночнай Амерыцы. Ці дапамагаюць вам украінцы Канады, ЗША?

- Дыяспара дапамагае нам з часоў Майдана. Наша арганізацыя непасрэдна працуе з украінцамі Канады, ЗША, Нямеччыны. Нават у Грэцыі з'явіліся людзі, якія актыўна заклікаюць дапамагаць украінскім байцам на перадавой. Усе дапамагаюць у меру сваіх магчымасцяў.

- Чаго вы чакаеце ад новых уладаў Украіны?

- Ад улады мы чагосьці чакалі раней. Уладу трэба прымушаць працаваць. Чыноўнікі - гэта нанятыя намі адміністратары, якім мы давяраем. Калі раней здавалася, што дэпутат - гэта нешта вышэйшае, да каго нельга падыходзіць бліжэй чым на 100 метраў, то сёння ўсё выдатна разумеюць, што дэпутаты - гэта падначаленыя народа.

- Які ваш прагноз развіцця сітуацыі на перадавой?

- Вайна будзе доўжыцца. Наколькі далей зойдзе праціўнік? Наколькі мы дазволім. Колькі часу гэта будзе доўжыцца? Не магу сказаць. Дай бог, каб цягам года мы гэтае пытанне развязалі. Цалкам магчыма, нам дапамогуць нейкія еўрапейскія і амерыканскія санкцыі супраць Расеі.

Самі мы гатовыя стаяць да апошняга. Цяпер грамадзянскае насельніцтва актыўна рыхтуецца да вайны, людзі праходзяць вайсковую падрыхтоўку, ідуць у батальёны.

- Што б вы хацелі сказаць беларусам? Вядома, Украіне цяпер не да Беларусі, сваіх праблем хапае, але краіна суседняя...

- Па-першае, трэба верыць у сябе. Верыць і не баяцца. Так, любое супрацьстаянне можа быць звязана з ахвярамі, але гэта кошт, які даводзіцца плаціць, каб здабыць свабоду.

Адназначна трэба аб'ядноўвацца, таму што мы моцныя, калі разам. Беларусам трэба супрацьстаяць сваёй дыктатарскай уладзе, а ўкраінцы, думаю, дапамогуць.

- А расейцам вы б што сказалі?

- Практычна ў кожнага ўкраінца ёсць у Расеі сваякі і самае крыўднае, што расейцы цяпер радуюцца нашай бядзе, не хочуць зразумець нас, ва ўпор не заўважаюць вайсковай агрэсіі, якая абрынулася на Украіну. Так ці інакш, дагэтуль дзесьці ў глыбіні душы застаецца разуменне: рускія - нашы браты. Здраднікі, але браты...

Рэквізіты Арміі SOS

Для пераводаў з-за мяжы можна выкарыстоўваць наступныя опцыі:

PayPal for medication (www.paypal.com) - USA4project@gmail.com

For PayPal Donation just press the button: https://www.paypal.com/cgi-bin/webscr.

All donations received will be used to buy the much-needed Medications, Artificial Limb, Wheelchairs, and Warm Clothes to Ukrainians, hospitals, and refugees.

(Кантактная асоба па PayPal пераводам - https://www.facebook.com/alina5x

-------------------------------------------------- -------------------------------------------

Square (Гэта нават лепш PayPal)

Use Credit / Debit card via Square for no money transfer fee: send email To both emails: armsosusa@gmail.com, cash@square.com and wait 10 sec for reply, follow instructions. Or https://square.com/cash/fQe1Km.

-------------------------------------------------- -------------------------------------------

Western Union перавод www.westernunion.com/, атрымальнік Oleksii Savchenko, г. Кіеў, Украіна, пашпарт ЕЕ321055, armia.sos@gmail.com.

-------------------------------------------------- -------------------------------------------

MoneyGram перавод www.moneygram.com/, атрымальнік Oleksii Savchenko, г. Кіеў, Украіна, пашпарт ЕЕ321055, armia.sos@gmail.com.

-------------------------------------------------- -------------------------------------------

LiqPay (www.liqpay.com) перавод на карту 5168 7420 1174 1463, атрымальнік Oleksii Savchenko

LIQPAY - гэта афіцыйная старонка онлайн-сэрвіса плацяжоў ад «Прыватбанка» (http://privatbank.ua/), што з’яўляецца нашым лакальным (мясцовым) банкам для групы «Armia SOS».

FAQ - (https://www.liqpay.com/ru/faq/)

Тарыфы- (https://www.liqpay.com/ru/tariffs/tariffs/)

Кантакты Арміі SOS

+38 044 223 40 40 (гарачая лінія)

+38 093 349 44 55 Аўгуст

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках