Гунар Віганд абмеркаваў з Макеем «Усходняе партнёрства»
3- 19.11.2014, 12:22
- 8,061
Кіраўнік дэпартамента Еўрапейскай службы замежных дзеянняў сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС.
«19 лістапада адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з дырэктарам дэпартамента Расеі, «Усходняга партнёрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Гунар Віганд.
Бакі абмяняліся думкамі аб наяўных пытаннях і перспектывах узаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕЗ, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства», - адзначылі там.
Нагадаем, візіт Гунара Віганда ў Беларусь выклікаў скандал. Прадстаўнік ЕЗ не запланаваў сустрэч з беларускімі апазіцыйнымі палітыкамі.