Ганчарэнка правёў перамовы з БФФ
6- 19.11.2014, 14:31
- 13,918
19 лістапада ў Доме футбола прайшла сустрэча кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола з Віктарам Ганчарэнкам.
Як стала вядома offside.by, прадмет дыялогу - магчымае прызначэнне спецыяліста на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Вынікі перамоваў пакуль невядомыя.
Нагадаем, на мінулым тыдні Віктар Ганчарэнка быў звольнены з «Кубані», з якой пасля 13 тураў займаў 5 месца ў расейскай Прэм'ер-лізе.
У якасці кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі называліся імёны Аляксандра Хацкевіча і Хрыста Стоічкава.