7 траўня 2024, aўторак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Патрэбныя санкцыі, якія спыняць агрэсію Расеі

3
Браніслаў Камароўскі: Патрэбныя санкцыі, якія спыняць агрэсію Расеі

Сітуацыя ва Украіне стала адной з галоўных тэм перамоваў у Варшаве з удзелам прэзідэнтаў Польшчы і Балгарыі.

Пра сустрэчу Браніслава Камароўскага і Расэна Плеўнеліева піша партал onet.pl (пераклад - charter97.org).

- Я хачу з велізарным задавальненнем падкрэсліць, што ў нас агульная пазіцыя ў дачыненні да крызісу, распачатага ва Украіне расейскай агрэсіяй - сказаў прэзідэнт Польшчы падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла пасля перамоваў. Браніслаў Камароўскі падзякаваў Балгарыю за падтрымку палітыкі санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі.

- Я перакананы, што гэта павінны быць санкцыі, якія спыняць далейшыя агрэсіўныя паводзіны Расеі - падкрэсліў ён.

Расэн Плеўнеліеў дадаў, што Польшча і Балгарыя «займаюць прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да дзеянняў Расеі на тэрыторыі Украіны». Ён таксама падкрэсліваў, што вельмі важная агульная пазіцыя і паслядоўнасць у дачыненні да агрэсіі Масквы.

Фота: niezalezna.pl

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках