5 траўня 2024, Нядзеля, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: У Крамлі ўсе звар'яцелі, Пуцін хоча вайны

55
Нямцоў: У Крамлі ўсе звар'яцелі, Пуцін хоча вайны

Расея згодная прызнаць так званыя «выбары» ў ДНР і ЛНР.

Калі Расея прызнае нелегітымныя выбары, якія сёння праводзяць тэрарыстычныя ДНР і ЛНР, то гэта прывядзе да ўзмацнення санкцый з боку Захаду.

Пра гэта расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Навошта Расеі прызнаваць выбары ў ДНР і ЛНР, калі яны праходзяць не паводле закону прынятым у Радзе, а значыць, наўпрост супярэчаць менскім пагадненням? Пад гэтымі дамовамі стаіць, дарэчы, подпіс Зурабава - прадстаўніка Пуціна. Прызнаюць - атрымаюць новыя санкцыі, далейшае падзенне рубля і паслабленне эканомікі», - напісаў ён.

«Адзінае тлумачэнне такіх дзеянняў, акрамя таго, што яны там усе ў Крамлі звар'яцелі - гэта свядомая эскалацыя канфлікту і выкарыстанне ДНР і ЛНР для далейшай вайны. Гэта лагічна - Пуцін павялічыў вайсковыя выдаткі на 800 млрд і хоча вайны», - падкрэсліў Нямцоў.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках