5 траўня 2024, Нядзеля, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ распачала крымінальную справу што да «выбараў» у ДНР і ЛНР

9
СБУ распачала крымінальную справу што да «выбараў» у ДНР і ЛНР

Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу што да «выбараў» у самаабвешчаных «Данецкай народнай рэспубліцы» і «Луганскай народнай рэспубліцы».

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр СБУ.

«Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную справу па т.зв. выбарах у незаконныя органы ўлады тэрарыстычных арганізацый «Данецкая народная рэспубліка» і «Луганска народная рэспубліка», - гаворыцца ў паведамленні.

У СБУ адзначылі, што справа была зарэгістраваная ў Адзіным рэестры дасудовых расследаванняў як толькі адкрыліся ўчасткі. Справа распачатая паводле прыкметаў злачынства, прадугледжаных ч. 1 арт. 109 КК Украіны (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўную змену або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады).

Раней СБУ папярэдзіла пра падрыхтоўку правакацый з боку баевікоў на гэтых «выбарах».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках