5 траўня 2024, Нядзеля, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі «наехалі» на шынны бізнэс

11
Падаткавікі «наехалі» на шынны бізнэс

Пасля праверак шыннага бізнэсу арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на Br667,8 млн.

У адпаведнасці з даручэннем Міністэрства падаткаў і збораў супрацоўнікамі падатковых органаў у верасні-кастрычніку праведзеныя кантрольныя мерапрыемствы ў дачыненні да фiзiчных асоб і суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія вядуць рэалізацыю, захоўванне і транспартаванне аўтамабільных шын. Устаноўлена 82 парушэнні дзеючага заканадаўства і арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму Br667,8 млн, паведамілі charter97.org у прэс-цэнтры МПЗ.

Пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні складзеныя ў дачыненні 63 асобаў. Сума прад'яўленых адміністрацыйных штрафаў склала Br24,3 млн. Згодна з пастановай судоў вернута ў даход дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму Br158,2 млн.

Падчас кантрольных мерапрыемстваў праводзіўся аналіз рэкламных аб'яў у СМІ і інтэрнэце. Вялося абследаванне гаражных кааператываў на прадмет захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў з парушэннем дзеючага заканадаўства. Акрамя таго, сумесна з праваахоўнымі органамі праводзіліся дзяжурства на аўтамабільных дарогах.

Так, інспекцыя МПЗ у Навабеліцкім раёне Гомеля ў выніку праверкі індывідуальнага прадпрымальніка ўстанавіла, што ён захоўваў у гандлёвым павільёне імпартныя і беларускія аўтамабільныя шыны на агульную суму Br109,5 млн. Пры гэтым адсутнічалі патрабаваныя паводле заканадаўства дакументы, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) тавару ў месца захоўвання. У дачыненні да ІП складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці накладзены арышт. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд для прыняцця пастановы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках