5 траўня 2024, Нядзеля, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім метро злавілі кішэннікаў

8
У менскім метро злавілі кішэннікаў

Дваіх кішэннікаў затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у менскім метро.

Як паведамляе прэс-служба УУС Менгарвыканкама, абодва затрыманыя раней ужо не раз былі судзімыя за кішэнныя крадзяжы. Падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі праваахоўных органаў звярнулі ўвагу на ўжо знаёмых ім дваіх мужчын - тыя паводзілі сябе падазрона, катаючыся ад станцыі да станцыі ў розных напрамках.

Міліцыянты пастанавілі паназіраць за кішэннікамі і, як аказалася, нездарма. Падчас руху цягніка ад станцыі «Плошча Перамогі» да «Кастрычніцкай» адзін з іх сцягнуў кашалёк у пасажыркі і перадаў яго напарніку.

Цяпер кішэннікі затрыманыя, іх дзеянням даецца прававая ацэнка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках