5 траўня 2024, Нядзеля, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам Данбаса масава ўручаюцца позвы ў «войска ДНР»

18

Расея выкарыстоўвае «выбары» на акупаваных частках Данецкай і Луганскай абласцей, каб прыцягнуць як мага больш людзей да ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.

«Паводле аператыўнай інфармацыі Службы, што пацвярджаецца, у прыватнасці, і позвамі, якія прапануюцца вашай увазе, сённяшнія так званыя выбары ў ДНР і ЛНР Расейская Федэрацыя плануе выкарыстаць для папаўнення колькаснага складу падраздзяленняў уласных Узброеных Сіл.

На сёння выраблена і дастаўлена на кантраляваныя баевікамі тэрыторыі больш за 30 000 позваў, якія ўручаюцца асобам прызыўнога ўзросту. За адмову з’явіцца ў прызыўныя пункты маладыя людзі будуць карацца паводле расейскага заканадаўства», - паведаміў Лубкіўскі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках