5 траўня 2024, Нядзеля, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Расея выходзіць за рамкі менскіх дамоўленасцей

4
Джон Кэры: Расея выходзіць за рамкі менскіх дамоўленасцей

Заявы Расеі аб падтрымцы сепаратысцкіх «выбараў» у Данбасе выходзяць за межы дасягнутых у верасні пагадненняў.

Пра гэта дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Bloomberg, паведамляе Цензор.нет са спасылкай на сайт замежнапалітычнага ведамства. «Мы б не разглядалі іх (псеўдавыбары) як легітымныя, яны могуць стаць праблемай», - адзначыў Кэры. Кіраўнік амерыканскага замежнапалітычнага ведамства адобрыў заключэнне газавых дамоўленасцяў паміж Кіевам і Масквой, «некаторыя сведчанні аб адводзе войскаў і зніжэнне ўзроўню гвалту», але гэтыя сігналы, на ягоную думку, вельмі нявызначаны. «Гэтага недастаткова, каб каго-небудзь задаволіць, мы занепакоеныя», - сказаў Кэры.

Ён таксама мяркуе, што ўведзеныя краінамі Захаду санкцыі «маюць глыбокі ўплыў на расейскі бюджэт і эканоміку», і Расея перажывае «сур'ёзныя праблемы». Украіна, на думку дзяржсакратара ЗША, можа мець адначасова «магутныя» стасункі і з Расеяй, і з Еўропай і стаць «мостам паміж імі». «Але прэзідэнт Пуцін сапраўды павінен пастанавіць, што ён хоча паважаць суверэнныя правы народа Украіны і працаваць з намі ў канструктыўным рэчышчы», - адзначыў Джон Кэры.

У кантраляваных прарасейскімі сепаратыстамі частках украінскага Данбаса 2 лістапада вядзецца галасаванне на так званых «выбарах». Украінская ўлада, Злучаныя Штаты, Еўрапейскі звяз і іншыя заходнія краіны, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун адзначылі, што гэтыя «выбары» нелегітымныя і не будуць прызнаныя. Расейскія афіцыйныя асобы тым часам заяўляюць пра намер прызнаць вынікі галасавання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках