5 траўня 2024, Нядзеля, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшынёй ТБМ абраны Алег Трусаў

4
Старшынёй ТБМ абраны Алег Трусаў

Старшынёй «Таварыства беларускай мовы» выбралі Алега Трусава, які кіруе арганізацыяй з 1999 года.

Ён заявіў, што зойме пасаду кіраўніка ТБМ у апошні раз, паведамляе «Радыё Свабода».

«Некалькі гадоў таму я вырашыў, што пайду з пасады. Тым больш што, я лічу, пенсіянеры не павінны кіраваць. Але паколькі я толькі што стаў пенсіянерам, яшчэ тры гады папрацуем разам. Але афіцыйна заяўляю, што гэта апошні тэрмін, таму варта ўжо цяпер думаць, хто стане новым кіраўніком», - заявіў Алег Трусаў.

За абранне Алега Трусава кіраўніком ТБМ выказаліся ўсе дэлегаты з'езду. Толькі адзін чалавек устрымаўся. Супраць не прагаласаваў ніхто.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках