5 траўня 2024, Нядзеля, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крушэнне «Боінга»: устаноўленыя асобы ўсіх падданых Малайзіі

1
Крушэнне «Боінга»: устаноўленыя асобы ўсіх падданых Малайзіі

Улады Малайзіі пацвердзілі, што асобы ўсіх 44 падданых краіны, якія знаходзіліся ў збітым у Данбасе «Боінгу», устаноўленыя.

З такой заявай для прэсы выступіў у нядзелю міністр транспарту каралеўства Ліёу Тыёнг Лай. Разам з тым, адзначыў ён, пахаванне апошняга малайзійца, якога ідэнтыфікавалі міжнародныя эксперты, пройдзе у Нідэрландах. Хоць раней усіх грамадзян Малайзіі, якія загінулі ў выніку крушэння лайнера, дастаўлялі на радзіму, паведамляе ТАСС.

Урад Нідэрландаў 31 кастрычніка аб'явіў, што агульная колькасць апазнаных пасажыраў рэйса МН17 дасягнула 289, да гэтага часу не ўстаноўленыя асобы яшчэ дзевяцярых. Эксперты не выключаюць, што фрагменты цел некаторых зніклых без вестак не будуць знойдзеныя ніколі.

Ліёу Тыёнг Лай заявіў, што ўлады Малайзіі спадзяюцца, што эксперты «цягам тыдня або двух» змогуць атрымаць доступ да месца крушэння.

Нагадаем, раней стала вядома, што месца тэракту Boeing 777 было замініраванае баевікамі.

17 ліпеня расейскія дыверсанты збілі пасажырскі самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines. На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек: 15 чальцоў экіпажа і 283 пасажыры. Загінулі грамадзяне Нідэрландаў (192 чалавекі, сярод іх чалавек з падвойным грамадзянствам - ЗША), Малайзіі (44 чалавекі, у тым ліку 15 чальцоў экіпажа), Аўстраліі (27 чалавек), Інданезіі (12 чалавек), Вялікабрытаніі (10 чалавек, адзін меў падвойнае грамадзянства - ПАР), Нямеччыны (чатыры чалавекі), Бельгіі (чатыры чалавекі), Філіпін (тры чалавекі), Канады (адзін чалавек), Новай Зеландыі (адзін чалавек).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках