5 траўня 2024, Нядзеля, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэрце «Квартал 95» у Менску гледачы плакалі

18
На канцэрце «Квартал 95» у Менску гледачы плакалі

У вялікай зале Палаца Рэспублікі ў Менску ў пятніцу, 31 кастрычніка, паспяхова прайшоў канцэрт Студыі «Квартал-95».

Як паведаміла парталу «А4» украінка, якая жыве ў Беларусі, «канцэрт прайшоў на ўра».

Паводле яе слоў, зала была праўкраінская. Уладзімір Зяленскі пажартаваў, што ў зале ўсе беларусы, не важна якой нацыянальнасці.

Артысты трохі спазніліся. Арганізатары патлумачылі, што гэта звязана з затрымкай на мяжы. Гледачы былі, як гаворыцца, ад малога да вялікага - нават прыйшоў дзядуля з ордэнамі і медалямі, якому на выгляд было ўсе 80.

У канцы канцэрту, калі спявалі песню пра Украіну, зала апладзіравала стоячы. У многіх гледачоў на вачах выступілі слёзы.

З залы гучала «Слава Украіне», а Зяленскі параіў беларусам берагчы сваю незалежнасць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках