5 траўня 2024, Нядзеля, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарас Беразавец: Пуцін апантаны ідэяй увайсці ў Кіеў

16
Тарас Беразавец: Пуцін апантаны ідэяй увайсці ў Кіеў

Для прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Кіеў з'яўляецца аб'ектам ягонай хворай фантазіі.

Пра гэта ў "Фэйсбуку" напісаў украінскі паліттэхнолаг Тарас Беразавец.

"Я думаю, што Пуцін апантаны ідэяй увайсці ў Кіеў. Для яго Кіеў падобны захопу Гітлерам Парыжа. У фюрэра была дакучлівая ідэя ўзяць самы прыгожы горад у свеце без адзінага стрэлу. Жадаючы пазбегнуць ягонага разбурэння, французы адмовіліся ад ягонай абароны. І Гітлер асабіста наведаў горад, які сваёй вытанчанасцю і розумам складаў поўную супрацьлегласць ягонай імперыі насілля", - піша паліттэхнолаг.

На думку Беразаўца, Пуціна таксама наведваюць падобныя "хворыя фантазіі" з нагоды Кіева.

"Тут для яго ўсё, што парадзіла Расею. І тут жа ўсё, чаго ён баіцца жывёльным страхам і ненавідзіць да глыбіні душы. Але, у адрозненне ад фюрэра, ягонай мары не наканавана спраўдзіцца", - падсумаваў Беразавец.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках