5 траўня 2024, Нядзеля, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Мадэйры паставяць помнік Крышціяну Раналду

2
На Мадэйры паставяць помнік Крышціяну Раналду

Манумент будзе ўстаноўлены ў самым буйным горадзе востарава - Фуншале.

Улады партугальскага вострава Мадэйра прынялі рашэнне аб усталяванні помніка свайму знакамітаму земляку, нападніку "Рэала" і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду.

Манумент будзе ўстаноўлены ў самым буйным горадзе выспы - Фуншале, паведамляюць "Весці".

Адкрыццё помніка намечанае на 21 снежня. На цырымонію прыбудзе сам Крышціяну Раналду. Пад час урачыстасцей капітану зборнай Партугаліі будзе ўручаная медаль за асаблівыя заслугі перад рэгіёнам.

Дзяцінства знакамітага футбаліста прайшло на Мадэйры, тут ён рабіў свае першыя крокі ў футболе. Да 11 гадоў Крышціяну займаўся ў школе мясцовага клуба "Насіёнал", пасля чаго пераехаў у Лісабон, дзе прадоўжыў футбольную адукацыю ў акадэміі "Спортынга".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках