5 траўня 2024, Нядзеля, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кібаргі» зачысцілі ад баевікоў новы тэрмінал аэрапорта ў Данецку

14
«Кібаргі» зачысцілі ад баевікоў новы тэрмінал аэрапорта ў Данецку

Над аэрапортам паднятыя тры ўкраінскіх сцягі.

У Данецку ўкраінскія вайскоўцы зачысцілі ад тэрарыстаў новы тэрмінал аэрапорта. Баевікі займалі другі паверх будынка, зараз увесь тэрмінал кантралююць сілы АТА, паведамляе карэспандэнт ТСН.

"Кібаргі" паднялі над аэрапортам тры сцягі Украіны. У аперацыі зачысткі ўдзельнічалі зводныя падраздзяленні дэсантнікаў і выведнікаў.

Супрацьстаянне ў данецкім аэрапорце пачалося ў канцы траўня, пасля таго як украінскае войска заняло гэты стратэгічны аб'ект. З тых часоў аэрапорт пастаянна абстрэльваўся тэрарыстамі.

Супрацьстаянне ў аэрапорце прадоўжылася нават нягледзячы на рэжым спынення агню. У працэсе спроб штурму аэрапорта баевікі не хаваюць таго факту, што вядуць агонь з жылых будынкаў.

Фота з архіву

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках