5 траўня 2024, Нядзеля, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт на мяжы Індыі і Пакістана: 50 загінулых, 200 параненых

1
Тэракт на мяжы Індыі і Пакістана: 50 загінулых, 200 параненых

Буйны тэракт адбыўся ў пакістанскай частцы населенага пункта Вагах, па якім праходзіць мяжа паміж Пакістанам і Індыяй.

Reuters са спасылкай на мясцовую паліцыю паведамляе, што тэракт учыніў смяротнік. Першапачаткова паступалі звесткі аб выбуху балона з газам. Колькасць ахвяр выбуху расце: паводле звестак на 19:00 мск. паліцыя паведаміла аб 52 загінулых і 200 параненых.

Інцыдэнт адбыўся на адной з парковак Вагаха адразу пасля заканчэння традыцыйнай штовечар цырымоніі ўрачыстага спуску сцягоў дзвюх дзяржаў, у якой бяруць удзел індыйскія памежнікі і пакістанскія рэйнджэры. Паводле звестак паліцыі, цэллю нападу былі жыхары і госці Вагах, якія вярталіся з гэтага маляўнічага прадстаўлення.

Першапачаткова ў якасці прычыны таго, што адбылося, разглядаўся выбух газавага балона, але затым улады паведамілі пра тэракт. Колькасць параненых перавышае 70 чалавек, многія знаходзяцца ў крытычным стане, таму колькасць ахвяр выбуху можа ўзрасці, паведамляе ТАСС.

Сяло Вагах размешчанае паміж Лахорам (адміністрацыйны цэнтр пакістанскай правінцыі Пенджаб) і індыйскім Амрытсарам (індыйскі штат Пенджаб) і з'яўляецца адзіным населеным пунктам-пераходам праз мяжу дзвюх краін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках