5 траўня 2024, Нядзеля, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргенціна патрабуе ад Гішпаніі выдаць 20 франкістаў

1
Аргенціна патрабуе ад Гішпаніі выдаць 20 франкістаў

Аргенцінская суддзя звярнулася да ўладаў Гішпаніі з просьбай аб арышце і экстрадыцыі дваццаці былых чыноўнікаў.

Яны падазраюцца ў парушэннях праў чалавека ў часы рэжыму генерала Франсіска Франка. У складзеным Аргенцінай спісе - два былых міністры, якіх абвінавачваюць у датычнасці да забойства, паведамляе BBC.

Закон аб амністыі ў Гішпаніі забараняе крымінальны пераслед чыноўнікаў эпохі Франка, таму сваякі ахвяр рэжыму звярнуліся да ўладаў Аргенціны, у якой ёсць дамова аб экстрадыцыі з Гішпаніяй.

Суддзя Марыя Сервіні дэ Кубрыя выдала ордэр на арышт і экстрадыцыю, бо справа можа быць кваліфікаваная як падпадаючая пад "універсальную юрысдыкцыю", закліканую забяспечыць няўхільнасць пакарання злачынца незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца і дзе ўчыніў злачынства.

Прынцып грунтуецца на дзеянні механізму "альбо выдай, альбо судзі", калі дзяржава-ўдзельнік, калі яна не падвергла крымінальнаму пераследу злачынца, які знаходзіцца на яго тэрыторыі, абавязаная выдаць яго іншаму ўдзельніку.

Менавіта абапіраючыся на гэты прынцып, Гішпаніі атрымалася на кароткі час арыштаваць чылійскага дыктатара Аўгуста Піначэта ў 1998 годзе.

Гішпанія адмаўляецца

Два найбольш высокапастаўленых падазраваных у спісе суддзі Сервіні - гэта 79-гадовы Радольфа Марцін Віла, які займаў пасаду міністра ўнутраных спраў пры Франка, і Хасэ Утрэра Маліна, яму цяпер 86, які быў міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У красавіку просьба Аргенціны аб экстрадыцыі былога паліцэйскага, які абвінавачваецца ва ўжыванні катаванняў, была адхіленая Высокім судом Гішпаніі. Суд палічыў, што ў абвінавачванняў скончыўся тэрмін даўнасці.

ААН звярталася да ўладаў Гішпаніі, патрабуючы адмяніць амністыю, аднак гішпанскія ўлады прадаўжаюць адмаўляцца зрабіць гэта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках