5 траўня 2024, Нядзеля, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зграя малпаў атакавала ангельскага футбаліста

4
Зграя малпаў атакавала ангельскага футбаліста

Аўтамабіль паўабаронцы ангельскага «Ліверпуля» і зборнай Англіі Адама Лаланы перанес напад зграі малпаў.

Інцыдэнт адбыўся ў адным з запаведнікаў недалёка ад Ліверпуля, куды футбаліст разам з двухгадовым сынам прыбыў на экскурсію. Пра гэта паведамляе The Daly Mail, піша Lenta.ru.

Лалана ехаў па сафары-парку на сваім аўтамабілі, калі на яго пачалі кідацца бабуіны. Жывёлы залезлі на машыну і пачалі па ёй скакаць. У выніку аўто атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.

«Я хацеў прайсціся з сынам, але ў выніку прыйшлося вяртацца на пабітым малпамі аўтамабілі. Добра, што самі не пацярпелі. Так што я наўрад ці ў бліжэйшы час вярнуся туды», - заявіў гулец зборнай Англіі.

Адам Лалана перайшоў з «Саўтгемптана» ў «Ліверпуль» мінулым летам за 25 мільёнаў фунтаў. У цяперашнім сезоне футбаліст правёў за клуб 11 матчаў і забіў адзін мяч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках