5 траўня 2024, Нядзеля, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч паскардзіўся на кадры

41
Мясніковіч паскардзіўся на кадры

Невытворчыя страты сельскай гаспадаркі, звязаныя з праблемамі ў кадравай палітыцы, складаюць штогод каля 14 трлн рублёў.

Пра заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кандыдатамі на пасаду кіраўнікоў сельгасарганізацый, якія праходзяць стажыроўку ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, паведамілі charter97.org у прэс-службе ўрада.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, усе тэхналогіі, якія распрацаваныя ў сельскай гаспадарцы, уся матэрыяльна-тэхнічная база, якая пастаянна ўмацоўваецца, не будзе даваць выніку, калі не будзе адпаведных граматных кіраўнікоў.

«Мы распрацоўвалі новыя праекты ферм, удасканальвалі апрацоўку глебы, і не займаліся дастаткова добра пытаннямі падрыхтоўкі кадраў», - канстатаваў Міхаіл Мясніковіч. На ягоную думку, менавіта праз недасканаласцьі кадравай работы галіна нясе велізарныя страты. Так, толькі за 2013 прэм'ер-міністр ацаніў страты ў 14 трлн рублёў, паведаміла прэс-служба Саўміна.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках