4 траўня 2024, Субота, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: «Выбары» ў Данбасе - фарс пад дуламі танкаў

2
Парашэнка: «Выбары» ў Данбасе - фарс пад дуламі танкаў

Так званыя «выбары» ў акупаваных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей не маюць нічога агульнага з волевыяўленнем людзей.

Таксама яны груба парушаюць Менскія дамоўленасці. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, піша «Лiга.нет».

Фарс пад дуламі танкаў і аўтаматаў, які сёння наладзілі дзве тэрарыстычныя арганізацыі на частцы тэрыторыі Данбаса - гэта жудасная падзея, якая не мае нічога агульнага з рэальным волевыяўленнем», - сказаў Пётр Парашэнка.

Паводле ягоных слоў, Украіна і ўвесь цывілізаваны свет не прызнаюць гэтага фарсу. «Ужо цяпер вядучыя краіны свету і міжнародныя арганізацыі асудзілі гэтыя так званыя «выбары». Разлічваю на тое, што псеўдавыбары не прызнае і Расея, таму што яны з'яўляюцца грубым парушэннем Менскага пратаколу ад 5 верасня, пад якім стаіць подпіс і прадстаўніка РФ», - падкрэсліў прэзідэнт.

Паводле слоў Пятра Парашэнкі, «усе выбары на ўкраінскай тэрыторыі, дзе галасуюць украінскія грамадзяне, павінны праходзіць выключна паводле ўкраінскіх законаў». Менскі пратакол прадугледжвае правядзенне ў асобных раёнах Данбаса датэрміновых мясцовых выбараў выключна на аснове законаў Украіны. Таму грубае парушэнне міжнародных дамоўленасцей ставіць пад пагрозу мірны працэс. Украіна адэкватна адрэагуе на гэты выклік.

Разам з тым, Парашэнка падзякаваў жыхарам Данбаса, якія выйшлі на вуліцы Марыупаля і іншых гарадоў, падтрымліваючы адзінства Украіны.

Нагадаем, 2 лістапада на тэрыторыях, акупаваных баявікамі ДНР і ЛНР, праходзяць «выбары» кіраўнікоў «рэспублік» і дэпутатаў «парламентаў». Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную вытворчасць адносна нелегітымных «выбараў» тэрарыстычных ДНР і ЛНР. ААН, ПАСЕ, ЗША і ЕЗ заявілі, што галасаванне ў Данбасе 2 лістапада з'яўляецца незаконным і супярэчыць Менскім пагадненням.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках