5 траўня 2024, Нядзеля, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі шэсця ў Курапаты: Міліцыянты пагражалі зламаць косці за сцяг Украіны

35
Удзельнікі шэсця ў Курапаты: Міліцыянты пагражалі зламаць косці за сцяг Украіны

Маладых людзей затрымалі за тое, што яны неслі ўкраінскія сцягі.

Прыкладна а 17.30 удзельніка курапацкага шэсця Аляксея Дварэцкага адпусцілі з Савецкага РУУС. Яго пратрымалі ў міліцыі блізу двух гадзін.

Пасля вызвалення Аляксей распавёў «Радыё Свабода», што схоплены быў яшчэ адзін удзельнік акцыі Фёдар Бурак. Абодвух абвінавацілі ў тым, што яны неслі ўкраінскія сцягі падчас шэсця.

«Пыталіся, чаго мы неслі ўкраінскія сцягі, называлі нас фашыстамі, бандэраўцамі. Казалі, едзьце на ўсход. Яны махалі перад тварам нейкімі паперамі, такім чынам правакавалі, пагражалі, што будуць косткі ламаць, хапалі за валасы. Потым супакоіліся. Праз некаторы час сказалі, што нас выпускаюць. Але ў мяне забралі стужкі з беларускім арнаментам, якія ў краме прадаюць, таксама бел-чырвона-белыя сцягі. Пратаколы не складалі», - распавёў Аляксей.

Аляксей сказаў, што супрацоўнікі міліцыі ў цывільным «пасвілі» іх пасля заканчэння мітынгу ад самых Курапатаў, а каля Камароўскага рынку схапілі і груба пацягнулі ў машыну.

«З намі таксама ішоў Юрый Беленькі і ён сказаў міліцыянтам, калі затрымлівалі мяне, каб і яго тады затрымалі. Аднак схапілі толькі мяне і Фёдара, тых, хто нёс украінскія сцягі», - распавёў хлопец.

Нагадаем, сёння ў Менску прайшло традыцыйнае шэсце ў Курапаты. У ім бралі ўдзел блізу тысячы чалавек. Дэманстранты з бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягамі Украіны прайшлі шэсцем ад станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» да ўрочышча Курапаты. Пасля завяршэння дэманстрацыі адбыўся мітынг.

Фота з архіву

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках