1 траўня 2024, Серада, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуе ў Беларусі будучых дыверсантаў з дзяцей

64
Расея рыхтуе ў Беларусі будучых дыверсантаў з дзяцей

Навучанне праходзіць у спецлагерах пры вайсковых частках.

На тэрыторыі Беларусі казакі і афіцэры запасу рыхтуюць з дзяцей баевікоў. У спецыяльна створаных вайсковых лагерах падлеткаў вучаць абыходзіцца са зброяй, боепрыпасамі і выхоўваюць у спартанскіх умовах, паведамляюць «Патрыёты Украіны» са спасылкай на крыніцы ў РФ.

Падчас трэніровак, дзеці актыўна выкарыстоўваюць сімволіку тэрарыстаў Данецка і Луганска і георгіеўскія стужкі. Працэс трэніроўкі і падрыхтоўкі дзяцей да вайны затуляюць праваслаўна-патрыятычнай тэматыкай, ствараючы палігоны на базе манастыроў. Адзін з такіх лагераў размясціўся ў пасёлку Заслонава Лепельскага раёна Беларусі, на базе вайсковай часткі №71325. Курыруе падрыхтоўку дзяцей вайскова-патрыятычнае братэрства храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы і ягоны настаяцель іерэй Алег Плаксіцкі. На фота - дзеці, абвязаныя георгіеўскімі стужкамі, пазіруюць з аўтаматамі на фоне танкаў.

Настаяцель храма нічога дзіўна ў вучэннях і трэніроўках дзяцей не заўважыў. «Звязалі хто дзе хацеў. І для мяне асабіста гэта не «Каларадскія» стужкі, а знак антыфашызму», - тлумачыць іерэй. Пры гэтым, менавіта фашызм для дзяцей атаясамліваюць з Украінай і ўкраінскім войскам, запэўніваючы падлеткаў, менавіта ўкраінцы спалілі Хатынь.

Яшчэ адна арганізацыя на тэрыторыі Беларусі - «Казачий спас». Ёй кіруюць афіцэры 45 асобнага палка паветрана-дэсантных войскаў Расеі. «Спас» актыўна падтрымлівае сувязь з такімі ж аб'яднаннямі на тэрыторыі постсавецкай прасторы. У летні трэніравальны лагер набіраюць блізу 150 дзяцей ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Сама «патрыятычная арганізацыя» знаходзіцца пад патранатам Міністэрства абароны Беларусі, якое часам пускае падлеткаў праводзіць трэніроўкі на сваіх базах. Дзяцей пераконваюць, што падзеі ва Украіне гэта «грамадзянская вайна», а таксама «вайна ўрада супраць свайго народу".

У Крыме баявыя лагеры для трэніроўкі дзяцей існуюць з 2004 года. У прыватнасці, некалькі баз «Крым Сеч» размешчаныя паблізу Эскі-Кермен Бахчысарайскага раёна. З падачы расейскіх казакоў з Таганрогу, быў адкрыты першы такі пункт.

«Лагер створаны для падрыхтоўкі да барацьбы з ісламістамі. Кожная змена прымае па 90 чалавек. Школьнікаў з Беларусі і Расеі вучаць страляць з аўтаматаў і рукапашным баям», - распавядае адзін з трэнераў. Уваход у лагер адзначаны вялікім дубовым крыжам, якім, на думку кіраўнікоў, дзеці выганяюць ісламістаў.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках