1 траўня 2024, Серада, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам налічыў у сталіцы 80 тысяч «дармаедаў»

50
Менгарвыканкам налічыў у сталіцы 80 тысяч «дармаедаў»

79,6 тыс менчукоў «не мелі статусу ў адносінах да занятасці».

Паняцце «дармаед» як такое нідзе ў нарматыўных прававых актах не адлюстраванае. Гэта факт. Тым не менш, прафесіяналы ў галіне працаўладкавання ведаюць, каго прыкладна можна прылічыць да гэтай катэгорыі, піша «Інтэрфакс».

- У 2013 годзе, паводле ацэначных звестках 79,6 тыс грамадзян не мелі статусу ў адносінах да занятасці, - кажа намеснік старшыні камітэта працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Менгарвыканкама – начальніца ўпраўлення занятасці Таццяна Кудзевіч. - Іншымі словамі, яны не мелі пастаяннага месца працы, але і не былі зарэгістраваныя як беспрацоўныя. З іх 38,8 тыс - гэта людзі, якія актыўна займаюцца пошукам працы, але не зарэгістраваны беспрацоўнымі.

Да гэтай катэгорыі спецыяліст адносіць грамадзян, якія ў пошуках месца знаходзяцца тыдзень-два. Аднесці ж іх да тых, хто не займаецца пошукам працы, нельга.

- Блізу 26 тыс чалавек - і тут звесткі ацэначныя, атрыманыя паводле вынікаў перапісу насельніцтва і розных апытанняў - хатнія гаспадыні, - працягвае спецыяліст. - Гэта жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей, якія клапоцяцца пра сваю сям'ю. А вось 5,4 тыс чалавек можна аднесці да катэгорыі грамадзян, якія не жадаюць працаваць. Гэта значыць працаваць могуць, але не займаюцца пошукам працы. Альбо ў іх проста няма патрэбы ў працаўладкаванні. Вось гэтую катэгорыю мы і стараемся прыцягнуць да паслуг службы занятасці.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках