1 траўня 2024, Серада, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масквічы пратэстуюць супраць уводу войскаў РФ ва Украіну

3
Масквічы пратэстуюць супраць уводу войскаў РФ ва Украіну

У Маскве каля будынку Міністэрства абароны Расеі прайшлі адзіночныя пікеты.

Блізу 10 чалавек на адлегласці не менш за 50 м адзін ад аднаго стаялі з антываеннымі плакатамі. На плакатах было напісана: «Пуцін - ганьба Расеі!», «Адчапіся, краіна велізарная, ад Украіны!», «Устаньце з каленяў пад ударамі паліцэйскіх дубінак, каб не стаць гарматным фаршам у братазабойчай вайне!», Паведамляе УНИАН.

Як адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі Іван Дудко, ён выйшаў на пікет з мэтай выказаць пратэст супраць уводу расейскіх войскаў ва Украіну, у тым ліку жаўнераў тэрміновай службы. Актывіст падкрэсліў, што на жаль, у расейскіх СМІ не паведамляюць, што адпраўка вайскоўцаў і гэтак званых добраахвотнікаў ва Украіну з'яўляецца супрацьзаконнай.

«Я хачу папярэдзіць усіх грамадзян Расеі, якім прапануюць ехаць ва Украіну, памятаць, што гэта дзеянне незаконнае, што няма дазволу Савета федэрацыі, і ўсе павінны памятаць, што на Данбасе іх могуць забіць», - сказаў Дудко.

Пры гэтым ён адзначыў, што з'яўляецца грамадзянінам Расеі, аднак сам родам з Данецка і выдатна ведае, што няма ніякай «Наваросіі» і сцвярджэнне аб ушчамленні рускамоўнага насельніцтва з'яўляецца адкрытай хлуснёй.

Акцыя прайшла спакойна, аднак пад наглядам мноства паліцэйскіх, якія правяралі ў актывістаў дакументы на прадмет наяўнасці расейскага грамадзянства.

Паліцыя папярэджвала, што, паводле расейскага заканадаўства, удзельнічаць у акцыях пратэстаў могуць выключна грамадзяне Расеі.

Нагадаем, 20 кастрычніка ў Маскве каля будынка Інстытута імя Сербскага, куды расейскія ўлады адправілі на псіхіятрычную экспертызу выкрадзенага пілота ВПС Украіны Надзею Саўчанку, два дзесяткі расейскіх апазіцыйных актывістаў правялі пікеты ў падтрымку Саўчанкі і рэжысёра Алега Сянцова.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках