1 траўня 2024, Серада, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Мы настроены рашуча

3
Генеральны сакратар NATO: Мы настроены рашуча

Енс Сталтэнбэрг паабяцаў абараніць балтыйскія дзяржавы ў выпадку агрэсіі Расеі.

Ён таксама заўважыў, што ў NATO па-ранейшаму бачаць «эскалацыю вайны» і «перавозку абсталявання з Расеі», піша rus.DELFI.ee.

20 лістапада Енс Сталтэнбэрг пачынае візіт у Эстонію, днём пазней - наведае Літву. Напярэдадні ён даў інтэрв'ю шэрагу мясцовых СМІ. Адной з галоўных тэм стаў канфлікт ва Украіне і рэакцыя NATO у краінах Балтыі, якім кіраўнік альянсу абяцаў абарону.

«Мы бачым Расею, якая парушае заснаваную на правілах сістэму. Гэтая сістэма ляжала ў аснове бяспекі Еўропы шмат гадоў. Расея робіць гэта, парушаючы міжнароднае права, непаважліва ставячыся да міжнародных абавязанняў. Гэта нагода, з якой мы заклікаем Расею паважаць міжнароднае права. Весці сябе у рамках міжнародных абавязацельстваў. і вядома, паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», - заявіў кіраўнік NATO.

Прадстаўнік альянсу таксама падкрэсліў, што менавіта палітыка Масквы змушае NATO умацоўваць калектыўную абарону.

Выступаючы ў эфіры Эстонскай дзяржаўнай тэлевізіі, Сталтэнбэрг дадаў: «У Расеі ёсць выбар. Стаць часткай мірнага пагаднення або ісці па шляху ізаляцыі. Мы запрашаем Расею стаць удзельнікамі мірнага пагаднення».

Сітуацыю ва Украіне кіраўнік NATO апісаў у змрочных адценнях, падкрэсліўшы, што мірныя дамовы не выконваюцца: «Менскае пагадненне парушанае, перамір'е парушанае. Гэта прымяншае магчымасць дасягнення мірнага пагаднення шляхам перамоў. Мы бачым эскалацыю вайны, бачым перавозку абсталявання з Расеі на кантраляваныя сепаратыстамі тэрыторыі Украіны , бачым рух танкаў, грузавікоў, вайсковых сіл, артылерыі і прасунутых сістэм ПРА. Гэта памяншае імавернасць дасягнення мірнага развязання».

Ён заклікаў Расею «адвесці свае сілы ад Украіны, перастаць распальваць канфлікт, аказваючы дапамогу сепаратыстам».

Пры гэтым Сталтэнбэрг абяцаў абарону краінам Балтыі, якія ўваходзяць у NATO, у выпадку агрэсіі: «NATO настроена рашуча. Вы з'яўляецеся значнымі сябрамі альянсу. Мой прыярытэт - NATO павінна заставацца моцнай арганізацыяй. NATO здольнае абараніць усіх сваіх сябраў, уключаючы краіны Балтыі, ад любой небяспекі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках