1 траўня 2024, Серада, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчык БНТУ намаляваў сны пчол

11

У Менску адкрылася выстава Алеся Квяткоўскага «Зімовыя сны пчол».

У прадчуванні зімовых халадоў усё жывое збіраецца ў цёплых утульных селішчах, інстынктыўна цягнецца да хатняга прытульнага агню. У шэрасці глыбокай восені яркія, сонечныя, мядовыя фарбы жывапісных палотнаў Алеся Квяткоўскага становяцца асабліва выразнымі. Вулей, соты ўяўляюцца аўтару сімвалічным ёмішчам жыцця, пчаліны рой асацыюецца з сонцам як жыццёвай асновай, піша БелаПАН.

Творчасці Алеся Квяткоўскага - менскага мастака-жывапісца, выкладчыка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта - уласцівая выразная дэкаратыўнасць і лаканічнасць, асаблівы паэтычны сімвалізм. Часта ягоныя карціны нараджаюцца ў сімбіёзе з паэзіяй, створаныя па матывах тых ці іншых твораў. Так, падставай для ўзнікнення «мядовай» серыі работ стаў верш Анатоля Сыса «Начаваў я у вуллі...».

Усяго на выставе прэзентаваныя блізу трыццаці прац. Яна праходзіць у Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках